Знайсці
01.06.2024 / 16:203ŁacБел

Акадэмія навук збірае перадзамовы на дзве кнігі па гісторыі беларускай мовы

Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі аб'явіў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзамовы на кнігі, каб улічыць інтарэсы чытачоў пры выпуску накладу выданняў.

Фота ілюстрацыйнае

1) «Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове» (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве «Беларуская навука»), падрыхтаваны галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Аляксандрам Булыкам.

У гэтай лексікаграфічнай працы разглядаюцца запазычанні старабеларускай мовы, паказаны час іх першай пісьмовай фіксацыі, значэнне, ужыванне ў помніках пісьменнасці, арфаграфічныя варыянты, этымалогія, дэрывацыйны патэнцыял, для параўнання пададзены іх адпаведнікі ў суседніх славянскіх мовах.

2) Перавыданне вядомай манаграфіі «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аркадзя Жураўскага з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння навукоўца.

У кнізе асвятляецца станаўленне і развіццё беларускай літаратурна-пісьмовай мовы эпохі беларускай народнасці, яе роля і функцыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці нашых продкаў. Асобна асвятляецца моватворчая дзейнасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змешчаныя назіранні і вывады грунтуюцца на непасрэдным вывучэнні аўтарам арыгіналаў рукапісных і друкаваных помнікаў старабеларускай пісьменнасці.

Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства просяць усіх, хто жадае набыць гэтыя кнігі пасля іх апублікавання, напісаць на адрас [email protected] да 10 чэрвеня.

      Чытайце таксама:

      Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта

      «Па-мясцоваму не магла, а па-беларуску «не выпендрывайся». Дачка Васіля Сёмухі расказала, як з дзяцінства купалася ў моры шматмоўнасці 

      Як жонка Лукашэнкі ў 1995-м галасавала супраць рускай мовы

      Ці не ўзарве моўнае пытанне постлукашэнкаўскую Беларусь?

      Nashaniva.com

      Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
      ананімна і канфідэнцыйна?

      Клас
      4
      Панылы сорам
      0
      Ха-ха
      1
      Ого
      0
      Сумна
      0
      Абуральна
      0
      7
      Скептик/адказаць/
      02.06.2024
      Не актуально. Никому массово не нужно. Русификация завершилась ещё в 20- м веке. В 21- м белорусский проект иллюзорен, как он был иллюзорен в 1918- м. Видать исчезнет как этнос в веке 21- ом.
      0
      Лейцар коркавы/адказаць/
      02.06.2024
      Скептик, а навошта за ўсіх казаць? За сябе кажы - я гультай, мовы цураюся, мне не цікава, сябе бачу расейцам. Не трэба за мяне і майго сына ды шчэ мільёны беларусаў казаць, прадказальнік.
      0
      Gorliwy Litwin /адказаць/
      02.06.2024
      А кошты якія? Не пазначана
      Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
      Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
      ПНАЎСРЧЦПТСБНД
      1234567
      891011121314
      15161718192021
      22232425262728
      293031