Знайсці
30.05.2024 / 16:5115РусŁacБел

Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта

У варшаўскім стартап-хабе «Імагуру» 29 траўня прадставілі Канцэпцыю стварэння Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, піша «Радыё Свабода». Ідэя стварэння БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнанні.

У запланаваным універсітэце не будзе бакалаўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. У якой канкрэтна краіне ён будзе працаваць, пакуль невядома.

Паводле аўтараў праекта, базавымі мовамі навучання і даследаванняў ва ўстанове будуць беларуская і англійская мовы. Беларуская будзе мовай справаводства, яна будзе дамінаваць у публічнай камунікацыі, запэўніваюць ініцыятары.

«Місія ўніверсітэта — стварэнне вольнай прасторы для развіцця крытычнага мыслення, якое не было б абмежаванае палітычнымі, эканамічнымі межамі», — гаворыць прафесар Павел Церашковіч.

Ён падкрэслівае, што галоўны акцэнт будзе рабіцца менавіта на даследчыцкую працу.

Мяркуецца, што будзе створана 5 асноўных даследчых цэнтраў, якія прэзентаваў філосаф Павал Баркоўскі.

  • Цэнтр гістарычных даследаванняў;
  • Цэнтр або Дэпартамэнт адукалогіі (Марына Сакалова, Святлана Мацкевіч);
  • Цэнтр філасофскіх даследаванняў (Павел Баркоўскі, Вольга Шпарага);
  • Цэнтр антрапалагічных даследаванняў (Павел Церашковіч);
  • Цэнтр даследаванняў міжнародных адносін (Віктар Шадурскі, Роза Турарбекава).

Таксама ў перспектыве будуць створаныя яшчэ 3 структуры:

  • Інстытут сацыялогіі і Цэнтр эмпірычных даследаванняў (Генадзь Коршунаў і Андрэй Вардамацкі);
  • Беларускі інстытут публічнай гісторыі (Ігар Станкевіч і Аляксей Ластоўскі);
  • Інстытут беларускай мовы (Лілія Плыгаўка).

У больш аддаленых планах — стварэнне Цэнтра міжнароднага права і Цэнтра кагнітыўных і камп'ютарных навук.

Папярэдні бюджэт праекта — 2 мільёны еўра ў год, адпаведна, 6 мільёнаў еўра на 3 гады (без уліку дадатковага бюджэту аўтаномных адзінак).

Мяркуецца, што адбудзецца працаўладкаванне каля 50 чалавек (35 навуковых супрацоўнікаў, 11 чалавек — адміністрацыйны і дапаможны персанал. Плюс рэктар і 8 структурных адзінак на дэпартаменты).

Папярэдняя структура напаўнення бюджэту:

  • Грантавыя праграмы;
  • Данаты і фонд развіцця;
  • Індывідуальныя і інстытуцыйныя міжнародныя даследчыя гранты;
  • Платныя паслугі.

Ініцыятары сцвярджаюць, што прадстаўнікі беларускага бізнэсу таксама гатовыя ўкласціся ў фінансаванне Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

Рэгістрацыя і акрэдытацыя ўніверсітэта ў адной з краін Еўрасаюза запланаваная на 2025—2026 гады. Мяркуецца, што адбудуцца камунікацыі з палітыкамі і профільнымі міністэрствамі наступных краін Еўрасаюза: Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Чэхіі, Эстоніі.

Пакуль невядома, якая краіна пагодзіцца прыняць Беларускі нацыянальны даследчы ўніверсітэт.

Чытайце таксама:

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

ЕГУ і BEROC будуць навучаць эканамістаў з кар'ернымі перспектывамі ў Еўропе

Як ЕГУ жыве ў атмасферы пагрозы і няпэўнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
31.05.2024
Жора,а есть белорусская нация? Чем докажите?  
0
Абменны фонд /адказаць/
31.05.2024
Гм, не выглядае на тое, што ты з акопа пішаш
0
Жора/адказаць/
31.05.2024
Гм, выйдзіце на кастрычніцкую плошчу ў Менску і тры разы пракрычыце, што беларускай нацыі няма. Доказы будуць вам прадастаўлены праз некалькі хвілін у найлепшым і самым пераканаўчым выглядзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031