Знайсці
06.06.2024 / 15:192РусŁacБел

Амаль усе квіткі на матч Беларусь — Расія прададзеныя

На гульні чакаецца аншлаг.

Фота: abff.by

«Амаль усе квіткі на таварыскі матч зборнай Беларусі і Расіі раскупленыя — заўтра будзе аншлаг. Таксама на сённяшні дзень зарэзервавана яшчэ крыху больш за адну тысячу білетаў для тых заўзятараў, якія будуць набываць іх у апошні момант перад самім матчам, — сказаў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч.

Змяшчальнасць стадыёна «Дынама» — 22 246 гледачоў.

Матч Беларусь — Расія пройдзе ў пятніцу на стадыёне «Дынама» і пачнецца а 20-й вечара.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія футбольныя клубы і зборныя адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, а беларускія зборныя і клубы вымушаныя праводзіць паядынкі на нейтральным полі (матчы праходзяць у Сербіі і Венгрыі).

Такім чынам, гульня Беларусь — Расія будзе першай у Беларусі з канца 2021 года.

11 чэрвеня Беларусь згуляе таварыскі матч з Ізраілем у Венгрыі.

Чытайце таксама:

Мадрыдскі «Рэал» выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Крышціяну Раналду паставіў чарговы рэкорд. Гэтым разам у сацсетках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Джып/адказаць/
06.06.2024
Чаркашкварныя хатаскрайнікі сапраўдныя брацця рабсіян, канцэрты на лепсаў, кіркоравых раскупляюць на ура, ды й яшчэ іх футбалістаў вырашылі падтрымаць ды праспансіраваць, сярод якіх як мінімум палова імперцаў, за пуціна і вайну. Такімі тэмпамі хутка прыйдзецца і ў акоп ісці за іх цара пагібаць.
06.06.2024
Джып,да, процентов 70 полезут сами в окоп.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031