Знайсці
01.06.2024 / 23:0015РусŁacБел

Падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў на поле выбег фанат гомельскага трэш-блогера

Фанат скандальна вядомага трэш-блогера Mellstroy, які паходзіць з Гомеля, выбег на поле падчас фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж дортмундскай «Барусіяй» і мадрыдскім «Рэалам», які праходзіць на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане. 

Хлопец паспеў зрабіць сэлфі з гульцамі «Рэала» Джудам Белінгемам і Вінісіусам Жуніёрам, а затым яго затрымалі.

Раней Mellstroy абяцаў выплаціць 30 млн расійскіх рублёў (каля 333 тысяч еўра) таму, хто выбежыць на поле падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў у футболцы з ягоным лагатыпам.

Перад гэтым, 21 сакавіка, прыхільнік Mellstroy выбег на поле падчас матчу Расія — Сербія на маскоўскім стадыёне «Дынама», выконваючы іншы чэлендж блогера. Але грошай за гэта ён, кажуць, не атрымаў. Увогуле гэта фірмовы стыль Mellstroy — абяцаць за нешта грошы, але пасля абяцанае не выконваць або выконваць толькі часткова. 

Mellstroy — гэта ўраджэнец Гомеля Андрэй Бурым. Скандальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю. Там ён хаваўся ад заведзенай крымінальнай справы за ўхіленне ад службы ў арміі. Пасля ён змог вырашыць свае праблемы і вярнуўся ў Маскву, але ў хуткім часе яго зноў сталі пераследаваць, верагодна, па запыце Беларусі.

Чытайце таксама:

Гомельскага трэш-стрымера Mellstroy зноў шукае МУС Расіі. Імаверна, па запыце Беларусі

Беларускі трэш-блогер Mellstroy арганізаваў у Маскве дождж з грошай. Ён раскідаў над натоўпам 75 тысяч даляраў

Гомельскі блогер Mellstroy зноў адмовіўся плаціць паабяцаныя вялікія грошы за выкананне свайго дзівацкага жадання

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

На гомельскага блогера, які збіў дзяўчыну ў жывым эфіры, завялі ў Маскве крымінальную справу

Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
7
02.06.2024
Acab, усе их дэмакратыя заканчваецца як тольки пачынаешь не пад их дудку плясать,,, и имеешь свае мнение))
они даже гумару не разумеють)) адресу троль)) 
да я люблю их патролить
02.06.2024
ром, так гаворыце пра дэмакратыю, як пра нейкую станоўчую карысную зьяву. Хаця чытачы зразумеюць так, што я як ня прыхільнік дэмакратыі, тады таталітарызму (дыктатуры, там варыяцыі). Аднак палітычная дэмакратыя адна з формаў таталітарызму, паміж імі няма дыхатаміі. І я якраз супраціўнік таталітарызму, таму і супраць дамакратыі ў тым ліку Спадзяюся вы, спадар Ром, разумееце мяне. А хутчэй за ўсё і ведаеце, што я вам тут пішу бяз мяне, асьветніка самазванага. Перапрашаю тады.
02.06.2024
ром, чаго ня хочуць мяне адбаць мясцовым дэпутатам, не разумею. Дэмакратыя на месцы ж! Вось вы купіце зямлю, цэглу, спячэце хлеб. Захочаце краму збудаваць і хлеб там продаць. А я, мясцовы дэпутат, дазволы выдавацьму на будову, гандаль і хлебапекства. Ці не выдавацьму. А раней бязлад быў, бяз дазволу будавалі. Вох-вох. Абярыце мяне дэпутатам, самаўрадавым
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031