Знайсці
05.06.2024 / 18:485ŁacБел

Латвійская апазіцыя прапануе забараніць грамадзянам Беларусі працаваць у школах

Фракцыя апазіцыйнага Нацыянальнага аб'яднання ў Сейме Латвіі выступіла з ініцыятывай змяніць патрабаванні да педагогаў, забараніўшы грамадзянам Расіі і Беларусі працаваць у латвійскіх школах, паведамляе Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: BaltNews.lv

Спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства адукацыі і навукі, Нацаб'яднанне сцвярджае, што цяпер у школах працуюць 214 грамадзян Расіі і Беларусі. На думку апазіцыйных палітыкаў, гэта непрымальна, што «новае пакаленне ў Латвіі выхоўваюць і вучаць грамадзяне краіны-агрэсара».

Адпаведна палітыкі падрыхтавалі праект парламенцкага рашэння, якім міністру адукацыі і навукі будзе дадзена заданне ўвесці забарону для грамадзян Расіі і Беларусі працаваць у латвійскіх навучальных установах.

Чытайце таксама:

З Беларусі сыходзіць латышскі вытворца лекаў

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі

Латвійская армія пачала рыць супрацьтанкавыя равы на межах з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
05.06.2024
Иван, hramadzianie Biełarusi, heta nieabaviazkova biełarusy, prosta ŭładalniki biełaruskich pašpartaŭ. Naŭrad-ci takija kadry pracujuć u navučalnych ustanovach Łatvii. Apazicyja znajšła jakim čynam nahadać ab sabie, biez patreby realnych dziejaņniaŭ, alie ŭskosna padahravajučy niehatyŭ u staŭlieņni da biełarusaŭ ahułam. Skatý jany paślia hetaha, i bolš nichto. Dziakuj bohu pra rvypadki prajavy takoha niehatyvu na pobytavym uzroŭni ŭ hramadztvie jašče nichto nie zajaŭliaŭ.
2
Абсалютна правільна/адказаць/
06.06.2024
Згодны на 100 працэнтаў. Мова пра тых, у каго грамадзянства РФ або РБ. Няхай здаюць, атрымліваюць латвійскае і працуюць сабе па ціхаму.
06.06.2024
Ізноў нейкае пастафарыянскае, то бок централізаванае адно на ўсіх разьвязаньне, а бацькоў не спыталі, хто вучыцьме іхіх дзяцей. Гаспадар псарні прызначае, хто шкаліцьме шчанюкоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031