Знайсці
04.06.2024 / 17:15ŁacБел

З Беларусі сыходзіць латышскі вытворца лекаў

Латышскі вытворца лекаў Olainfarm прыняў рашэнне цалкам пакінуць беларускі і расійскі рынкі, паведаміў старшыня праўлення кампаніі Яніс Букс.

Фота: pharmprom.ru

Паводле Яніса Букса, у гэты момант Olainfarm працуе над стварэннем новага партфелю лекаў, з якім вытворца мог бы выйсці на заходні рынак, цалкам пакінуўшы краіны, якія непасрэдна ці ўскосна бяруць удзел у вайне супраць Украіны. Стварэнне такога партфелю зойме не менш за 4—6 гадоў.

На пытанне аб тым, чаму кампанія не адмовілася ад гандлю з Расіяй да гэтага часу, старшыня праўлення адказаў, што гэта было «справай іншых асобаў, якія прымаюць рашэнні ў кампаніі».

Кампанія Olainfarm займаецца вырабам лекавых прэпаратаў і харчовых дадаткаў, а таксама вытворчасцю хімікатаў і актыўных хімічных інгрэдыентаў. 

Найбольш вядомыя прэпараты гэтай кампаніі, прадстаўленыя ў Беларусі — «Адаптол», «Фенкарол», «Наафен» і «Этацызін».

Чытайце таксама:

Больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі. Офіс Ціханоўскай пракаментаваў забарону Літвы ўвозіць прадукты

У Літву без ежы, напояў і цыгарэт. Што адбываецца з увозам беларускіх тавараў у Літву?

У беларускія аптэкі вяртаюцца імпартныя лекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031