Знайсці
26.05.2024 / 15:432РусŁacБел

У беларускія аптэкі вяртаюцца імпартныя лекі

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што на аптэчны склад РУП «Белфармацыя» прыбыла новая партыя лекаў замежных вытворцаў. Такім чынам, яны зноў стануць даступнымі пасля некаторага часу адсутнасці.

Паводле інфармацыі міністэрства, на наступным тыдні ў рэалізацыю паступяць:

Салафальк — таблеткі з Германіі. Гэта супрацьзапаленчы сродак з пераважнай лакалізацыяй дзеянні ў кішэчніку, які ўжываецца для лячэння хваробы Крона і неспецыфічнага язвавага каліту;

Метыпрэд — таблеткі з Фінляндыі. Гэта глюкакартыкастэроід, прэпарат, які выкарыстоўваецца для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцый. Ужываецца пры лячэнні розных захворванняў, звязаных з імунным адказам арганізма.

Таксама ў Беларусь прыбылі амерыканская вакцына Гардасіл супраць віруса папіломы чалавека і расійскі Клешч-э-вак. Улетку таксама плануецца паступленне лекавага прэпарата Ібандранат-Тэва з Венгрыі.

Таксама ў ліпені чакаецца пастаўка харвацкага лекавага прэпарата Акнекутан і індыйскага Аксетола. 

Чытайце таксама:

Аптэчная сетка ў Беларусі завінаваціла крэдыторам амаль два мільёны рублёў

«У мяне сваяк — пілот, ён прывозіць». Як у Беларусі прадаюць «Азэмпік», які абяцае фігуру мары 

Што чысціць вушы лепш за вушныя палачкі?

Ці выклікаюць антыдэпрэсанты залежнасць? І ці бываюць у дзяцей дэпрэсіі? Адказвае спецыяліст

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
26.05.2024
Оземпик тоже уже к нам завезли?.. Больно уж худнеет с каждым днём пресс-секретарка Наталья Эйсмонт.
0
Фармацэфт/адказаць/
04.06.2024
даведка, официальных поставок пока нет,работаем. Пока на рынке только контрабандный.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031