Знайсці
04.06.2024 / 22:001РусŁacБел

Белы дом патлумачыў, ці можна Украіне збіваць над тэрыторыяй Расіі самалёты

Украінская армія не абмежаваная ў тым, каб збіваць расійскія баявыя самалёты, якія нясуць патэнцыйную пагрозу або праводзяць бамбардзіроўкі авіяцыйнымі бомбамі і пры гэтым знаходзяцца над расійскай тэрыторыяй. Такую пазіцыю выклаў у аўторак дарадца Белага дома Джон Кірбі, адказваючы на адпаведнае пытанне.

Джон Кірбі. Фота: Evan Vucci / AP Photo

«Я проста хачу адзначыць, што ў гэтым кантэксце існуе некаторая блытаніна. Ніколі не было абмежаванняў на тое, каб украінцы збівалі варожыя самалёты, нават калі гэтыя самалёты не абавязкова знаходзяцца ва ўкраінскай паветранай прасторы», — адзначыў Кірбі.

Ён удакладніў, што УСУ «могуць збіваць расійскія самалёты, якія ўяўляюць немінучую пагрозу». Больш таго, паводле ягоных слоў, украінскія вайскоўцы гэта ўжо робяць і рабілі з самага пачатку вайны. 

@nashanivanews Кіпеш на граніцах: салдат перакідваюць на мяжу з Украінай #беларусь#всрб#армиябеларуси#армия#нашаніва#беларускітыкток♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

ЗША гатовыя абмяркоўваць з Украінай пашырэнне геаграфіі ўдараў па Расіі

Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 для нанясення ўдараў па цэлях у Расіі

Як Украіна пераконвала ЗША дазволіць біць амерыканскай зброяй па цэлях у Расіі

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
4
7
Васіль/адказаць/
04.06.2024
У гэтым і фішка. Ці то можна, ці то не. Адзін кажа, што можна. Другі кажа, што не. Трэці -ўто можна, але толькі на 80 км ад мяжы. Чацьвёрты яшчэ што. Нас у чарговы раз разводзяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031