Знайсці
04.06.2024 / 19:1611РусŁacБел

У Офісе Ціханоўскай папярэдзілі беларусаў пра небяспеку наведвання ААЭ

Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай звярнула ўвагу, што нядаўна паміж урадамі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму, тэкст якога з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У сувязі з гэтым юрысты выказалі рэкамендацыі тым беларусам, якім небяспечна вяртацца ў Беларусь.

Лукашэнка ў ААЭ 1 снежня 2023 года. Фота: AP Photo / Rafiq Maqbool

Юрысты звяртаюць увагу, што паводле апошняга дакладу праваабарончай арганізацыі Amnesty International, ААЭ актыўна выкарыстоўваюць у нацыянальнай практыцы затрыманні і арышты нязгодных з уладамі грамадзян. Акрамя таго, гэтая дзяржава працягвае трымаць палітычных зняволеных у турмах на падставе нацыянальнага рэпрэсіўнага закона, які дазваляе бестэрміновае «кансультаванне ў пытаннях барацьбы з экстрэмізмам».

Такім чынам, не выключана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь таксама могуць быць затрыманыя ў ААЭ «для кансультацый» і далей выдадзеныя ў Беларусь.

На гэты момант, праўда, падпісаны дакумент прадугледжвае толькі «абмен вопытам і інфармацыяй» паміж Беларуссю і ААЭ. Аднак не варта забывацца: улады Эміратаў актыўна карыстаюцца практыкай пошуку «ворагаў» за мяжой з наступнай дэпартацыяй на радзіму. Напрыклад, у канцы 2023 года ў ААЭ пачаўся новы масавы судовы працэс над 84 абвінавачанымі ў справах, звязаных з «экстрэмізмам».

Акрамя таго грамадзяне Беларусі маюць права ўязджаць, выязджаць і рухацца транзітам праз тэрыторыю ААЭ, а таксама знаходзіцца на гэтай тэрыторыі без віз на працягу 90 дзён з даты ўезду. Дзеля таго ўлады Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў могуць «упусціць» чалавека ў краіну і без ягонай згоды, калі ён знаходзіцца ў транзітнай зоне. Тым больш такія прыклады ўжо былі на практыцы ў недэмакратычных краінах — напрыклад, у Расіі.

Таму юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай заклікае беларусаў адмовіцца ад паездак у ААЭ па любых прычынах — асабліва калі яны асцерагаюцца палітычна матываванага пераследу на радзіме. Таксама не рэкамендуецца разглядаць аэрапорты гэтай краіны ў якасці транзітнай перасадкі.

Чытайце таксама:

Памятаеце беларускую афіцыянтку, якая стала жонкай шэйха з Дубая? Вось як склалася жыццё герояў гэтай казкі

«Цяпер у нас ёсць ідэя паехаць калі-небудзь у Паўночную Карэю». Беларусы расказалі пра свае незвычайныя падарожжы

Якія краіны сёлета найбольш інвеставалі ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
16
04.06.2024
ром, тут пісалі пра айцішнікаў. Няма ў іх грошай на ОАЭ. https://nashaniva.com/344214/
0
Зигмунд нефрейд /адказаць/
05.06.2024
Анфиса, в целях заработка?
1
Сымон/адказаць/
05.06.2024
WTF,вы ўжо далі сведчанні супраць злачынцаў дыктатара у адпаведных заходніх інстанцыях? Альбо можа вы думаеце, што нехта іншы павінен зрабіць працу збора доказаў у аб'ёме, дастатковам для штурхнення крымінальных абвінавачанняў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031