Знайсці
02.06.2024 / 21:396РусŁacБел

Зяленскі: Украіна прызнае і Ізраіль, і Палесціну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на форуме «Дыялог — Шангры-Ла» ў Сінгапуры заявіў, што гатовы зрабіць усё для завяршэння канфлікту на Блізкім Усходзе.

Зяленскі на форуме ў Сінгапуры. Скрын трансляцыі

Зяленскі казаў, што прызнае права Ізраіля на самаабарону, як гэта было ў кастрычніку 2023-га.

«Украіна сказала, што калі тэрарысты з ХАМАСа — гэта было ў першы дзень атакі на грамадзянскае насельніцтва Ізраіля — атакуюць грамадзянскае насельніцтва, Ізраіль мае права абараняцца», — нагадаў Зяленскі.

Але дадаў таксама, што Украіна гатовая дапамагаць Газе гуманітарна, каб пазбегнуць крызісу.

«Украіна прызнае дзве дзяржавы, і Ізраіль, і Палесціну, і зробіць усё, каб Ізраіль спыніўся, каб скончыўся гэты канфлікт і каб цывільныя людзі не пакутавалі. Таму не блытайце, калі ласка, два перыяды і не змешвайце іх у адзін»,

— заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Расія намагаецца сарваць Саміт міру, а Кітай выступае інструментам у руках Пуціна — Зяленскі

Зяленскі мяркуе, што Трамп можа стаць «прэзідэнтам-лузерам»

Зяленскі назваў нерэалістычнымі перамовы з Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
4
Ботам/адказаць/
03.06.2024
 Ўсё ж ЗША і НАТО робяць для Украіны нашмат больш, чым Ізраіль. Але фразу "каб Ізраіль спыніўся" ўсё роўна лепш было б не гаварыць. За астатнім згодзен, ХАМАС тэрарысты і іх неабходна знішчаць. Ізраіль наперад
3
Правдоруб 54/адказаць/
03.06.2024
Абожажмой, цябе не спытау́!) Сабакі гау́каюць, але караван ідзе!...
15
Перамога за тымі, хто змагаецца за сваё:зямлю, мову, веру!/адказаць/
03.06.2024
Ботам, ды забыўся напісаць: Расея ўперад. А што? Ізраіль такпгя ж краіна акупант, а яе жаўнеры забіваюць дзяцей ды руйнуюць дамы палестынцаў з гармат. Але, па меркаванню фашыстаў з розумам як у бота, палестынцаў можна забіваць. Іzраіль впердзе!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031