Знайсці
01.06.2024 / 19:414РусŁacБел

Паспяхова завяршыўся збор на падтрымку дзяцей палітвязняў

У рамках дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў, які апошнія гады традыцыйна праводзіцца ў гэты час, сабралі ўсю неабходную суму — больш за 23400 еўра. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасці BySol, на платформе якога праводзіўся збор.

Фота: Bysol

Сабраныя грошы накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх і былых палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 еўра. Усяго паступіла 234 заяўкі.

Летась на адпачынак дзяцей палітвязняў беларусы сабралі 28006 еўра. Дапамогу тады атрымалі 270 дзяцей са 149 семʼяў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзілася праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды Bysol, By_Help, «Страна для жизни», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).

Чытайце таксама:

Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя

Беларусы за два тыдні назбіралі 15 тысяч еўра для падтрымкі шматдзетнай сям'і Сергія Мельянца

Беларусы за тры дні сабралі неабходную суму для былой салісткі Брэсцкай філармоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.06.2024
А как же 800 норвежских мильенов?Что, опять?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.06.2024
:,

На русском или беларуском пиши, пшек. 
0
Крынжак/адказаць/
02.06.2024
Максим Дизайнер, а вы што не разумеце? Гэтыя зборы яны ладзяць для прыкрыцця сваёй псеўдадзейнасці, а міл'ёны ад інстытуцыянальных донараў ужо піляць напоўніцу. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031