Знайсці
21.05.2024 / 22:272РусŁacБел

Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі паведаміла, што сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно» 29 ліпеня 2023 года, цалкам размеркаваныя паміж фондамі і арганізацыямі дапамогі палітзняволеным.

Сродкі атрымалі наступныя фонды і арганізацыі:

  • Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Фонд Медыцынскай Салідарнасці Беларусі — 5000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Беларуская Рада культуры — 15 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
  • Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 28 800 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 28 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
  • Анархічны чорны крыж — Беларусь — 40 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Беларуская асацыяцыя палітзняволеных «Да волі» — 40 000 еўра (аўдыт не пройдзены)
  • Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 60 000 еўра (аўдыт пройдзены часткова)
  • Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра (аўдыт цалкам пройдзены)
  • Ініцыятыва BY_help — 206 071,63 еўра (аўдыт не пройдзены)

Усяго падчас марафону «Нам не ўсё адно» было сабрана 574 617 еўра. Пасля аплаты камісіі на агульным рахунку засталося 545 740,22 еўра, у тым ліку каля 12 000 еўра захоўвалася ў крыптавалюце.

Чытайце таксама:

Як беларусы свету адзначылі Дзень палітвязняў ФОТЫ

Прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек

Швецыя выдасць 430 тысяч еўра на гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў Беларусі

Ціханоўская: Нам нельга маўчаць ні дня

Латушка расказаў, як спрабавалі вызваліць палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да Алімпіяды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Меркаванне /адказаць/
21.05.2024
Не прайшло і года.... І гэтыя людзі яшчэ хацелі для палка Каліноўскага збор ладзіць. Блогер Балаганаў за адзін дзень на сто дронаў на ПКК сабраў. Без пафаса і танцаў з бубнамі. (Маўчу ўжо пра тое, што пацярпелі сваякі палітвязняў, якія гэтую дапамогу атрымалі.) Добра што каліноўцы не сталі звязвацца з гэтымі структурамі.
0
Жора/адказаць/
21.05.2024
Што гэта за пералічэнне 200 000 еўра ініцыятве, не прайшоўшай аўдыт?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031