Знайсці
01.06.2024 / 07:3213РусŁacБел

Некалькі дзясяткаў мігрантаў штурмавалі ўчора беларуска-польскую мяжу ВІДЭА

Здарэнне адбылося ў пятніцу сярод дня, польскія памежнікі былі вымушаныя прымяняць слёзацечны газ.

Скрыншот відэа

Журналіст Марыюш Гершэўскі апублікаваў у сваім твітары відэа штурму польска-беларускай мяжы групай агрэсіўных мігрантаў. На відэа некалькі дзясяткаў, калі не сотня, мігрантаў штурмуе мяжу, кідаючы ў польскіх памежнікаў палкі і камяні.

Польскія памежнікі ў адказ прымянялі слёзацечны газ.

«Вельмі неспакойна на мяжы! Інфарматары сцвярджаюць, што такога ціску не было ўжо даўно. Да мяжы падцягваюцца падмацаванні», — напісаў журналіст, папярэджваючы, што відэа змяшчае нецэнзурныя словы.

Чытайце таксама:

Яшчэ два польскія салдаты атрымалі раненні на мяжы з Беларуссю

Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
25
01.06.2024
Бурак, а я не абіраю суседзяў, каб раскідацца сацыялкамі
01.06.2024
Кастусь, каб ён хацеў ня выпускаць, ваш гэты прусак, ён бы і бяз тускаў ня выпускаў (і ня выпускае, каго ня хоча). А не пускаюць ў Польшчу людзей, якія ні пры справах (жыхароў Беларусі і гэтых бедалажных арабаў, дарэчы) менавіта тускі.
0
Гаспадар з-пад Воршы/адказаць/
02.06.2024
why not?, Гэта задача афіцыйных, легітымных асоб вольнай Беларусі - с-і прэзідэнткі Сьвятланы і яе каманды. Нажаль, ЗЬМІ такія перамовы прэзіджнткі з кіраўніцтвам нашых суседзяў НІКОЛІ не асьвятлялі. Таму што гэтая тэма не прапрацоўвалася прэзідэнткай, верагодна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031