Знайсці
28.05.2024 / 12:397РусŁacБел

Польшча плануе замініраваць мяжу з Беларуссю і Расіяй

Акрамя мінных палёў, на мяжы плануюць пабудаваць «умацаванні, розныя тыпы загарод, а таксама самыя сучасныя сістэмы маніторынгу паветранай прасторы.

Фота: Straž graniczna

Польшча плануе замініраваць мяжу з Расіяй і Беларуссю ў рамках чатырохгадовай праграмы «ўсходні шчыт», паведамляе польская радыёстанцыя RMF24 са спасылкай на міністра нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслава Касіняка-Камыша, піша Delfi.lt.

Са слоў міністра, праграма «Усходні шчыт» — «найбуйнейшая аперацыя ўзмацнення ўсходняга флангу NATO з 1945 года». На ўмацаванне межаў Польшча выдаткуе 2,5 мільярда даляраў. Акрамя мінных палёў, на мяжы плануюць пабудаваць «умацаванні, розныя тыпы загарод, а таксама самыя сучасныя сістэмы маніторынгу паветранай прасторы па кожным параметры, на любой вышыні».

Па словах начальніка Генеральнага штаба Польшчы Веслава Кукула, размяшчэнне саміх мін адбудзецца толькі тады, калі Польшча будзе «ўпэўненая ў непазбежнасці вайны».

Раней у панядзелак кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ўлады накладуць абмежаванні на перамяшчэнні па краіне супрацоўнікаў расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Гэта першы падобны выпадак у ЕС.

Чытайце таксама:

Узмацніць мяжу і забыць? Што азначае для Беларусі жаданне Польшчы выдаткаваць $2,5 мільярда на ўзмацненне мяжы

Туск: Польшча пачала інтэнсіўную працу над фартыфікацыяй мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
3
0
Песімісты заўсёды маюць рацыю/адказаць/
28.05.2024
Усё гэта паказвае што ніякага вызвалення не плануецца. Мэта паставіць жалезны занавес, плат як між кндр і Карэяй і ўсё.
2
Противник империалистов/адказаць/
28.05.2024
«Змей Горыныч» разминирует одним залпом до Белостока. Кстати,Белосток надо вернуть,так что минируйте вокруг варшавы.
0
хтосьці/адказаць/
29.05.2024
Mafkees , паўдуркі, ніякія Івашкі тут не снуюць, тым болей незаўважна, тым болей у колькасці, што можа пагражаць суседнім дзяржавам!
Замест таго, каб рабіць абы што, рэагуючы на ўяўныя пагрозы, дапамаглі б зброяй украінцам. Бо тыя свае міны і інжынерныя збудаванні паставілі на нашых балотах (і без таго амаль не праходных!), замест каб умацоўваць Харкаў ды Часаў Яр(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031