Знайсці
26.05.2024 / 14:4815РусŁacБел

Грузія мае намер да 2030 года вярнуць Абхазію і Паўднёвую Асецію і стаць членам ЕС

Кіраўнік урада Грузіі Іраклій Кабахідзэ павіншаваў суайчыннікаў з Днём незалежнасці, які краіна святкуе 26 траўня і заявіў, што краіна мае намер на працягу шасці гадоў вярнуць акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

Іраклій Кабахідзэ. Фота: newsgeorgia.ge

«Наша грузінская мара — жыць у адзінай і моцнай Грузіі да 2030 года разам з нашымі абхазскімі і асецінскімі братамі і сёстрамі. Адзіная і моцная Грузія павінна стаць паўнапраўным членам еўрапейскай сям'і ў 2030 годзе!» — заявіў Кабахідзэ ў віншаванні.

Прэм'ер з'яўляецца лідарам кіруючай партыі «Грузінская мара». Дэпутаты ад гэтай партыі раней прынялі закон аб замежных агентах, пасля чаго ў Еўрасаюзе заявілі аб магчымай адмене бязвізавага рэжыму і пазбаўленні Грузіі статусу кандыдата ў члены ЕС.

Грузія святкуе Дзень незалежнасці 26 траўня ў памяць аб утварэнні Грузінскай дэмакратычнай рэспублікі ў 1918 годзе. 

Чытайце таксама:

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Прэзідэнт Грузіі заклікала Макрона прыехаць у Тбілісі на фоне пратэстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
27.05.2024
Гэта з шэрагу - проста трэба сказаць, пагатоў сьвята
27.05.2024
Ці хочуць чужой улады абхазы і асецінцы?
2
Ад прадзедаў спакон вякоў, мне засталася спадчына. /адказаць/
27.05.2024
Азербайджан, Грузія... змагаюцца ды вяртаюць сваю зямлю. А чаму бедаруссам пляваць, што ў іх скралі не толькі зямлю, але нават гісторыю ды імя народу? Чаму?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031