Знайсці
25.05.2024 / 01:09РусŁacБел

ЗША ўвядуць візавыя санкцыі за падрыў дэмакратыі ў Грузіі

Пра гэта заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен.

Энтані Блінкен. Фота: AP Photo / Alex Brandon

ЗША ўвядуць візавыя абмежаванні ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Грузіі.

Санкцыі закрануць адказных за «задушэнне грамадзянскай супольнасці і свабоды мірных сходаў у Грузіі з дапамогай гвалту або запалохвання і членаў іх сем'яў». Любы, хто падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Грузіі — у тым ліку, напярэдадні, падчас і пасля выбараў — можа быць пазбаўлены права атрымання амерыканскай візы і паездкі ў ЗША, паведамляе «Медуза» са спасылкай на дакумент Дзярждэпа.

Рашэнне знешнепалітычнага ведамства ЗША звязана з прыняццем грузінскім парламентам закона аб замежных агентах. На думку дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена, закон будзе душыць рэалізацыю свабоды аб'яднанняў і выказвання меркаванняў, перашкаджаць працы незалежных СМІ, а таксама стыгматызаваць арганізацыі, якія служаць грамадзянам Грузіі.

ЗША бачыць відавочныя прыкметы кампаніі запалохвання і прымянення гвалту для падаўлення мірнага іншадумства падчас пратэстаў супраць закона.

Еўрасаюз раней таксама заявіў пра магчымыя санкцыі праз закон аб замежных агентах. У Еўропе гучаць заклікі адмяніць бязвізавы рэжым і пазбавіць Грузію статусу кандыдата ў члены ЕС.

Чытайце таксама:

Чатыры краіны ЕС прапанавалі адмяніць бязвізавы рэжым з Грузіяй, калі Тбілісі прыме закон аб замежных агентах

Прэзідэнт Грузіі заклікала Макрона прыехаць у Тбілісі на фоне пратэстаў

Прэзідэнтка Грузіі наклала вета на закон аб «замежных агентах»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031