Знайсці
23.04.2024 / 21:59РусŁacБел

У Пінскім раёне сутыкнуліся чатыры легкавікі, двое загінулых

Аварыя адбылася 23 красавіка каля 19.00 на 99-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін у Пінскім раёне. Два чалавекі загінулі, паведамляе МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца Audi здзейсніў спадарожнае сутыкненне з Renault Megane, пасля чаго выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся таксама з аўтамабілямі Renault Grand Scenic і Volkswagen.

У выніку ДТЗ загінулі 78-гадовы кіроўца і 69-гадовая пасажырка Volkswagen. Кіроўцу Audi шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

BMW вылецеў з МКАД і перакуліўся ФОТАФАКТ

Смяротнае ДТЗ у Бярэзінскім раёне: сутыкнуліся легкавік і трактар

Кіроўца заснуў і ўрэзаўся ў дрэва на МКАД

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031