Знайсці
23.04.2024 / 20:482ŁacБел

У НАТА няма планаў дадаткова размяшчаць ядзерную зброю ў краінах альянсу — Столтэнберг

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што альянс не плануе пашыраць праграму размяшчэння ядзернай зброі. Пра гэта ён сказаў 23 красавіка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунакам у Варшаве.

Енс Столтэнберг. Фота: Getty Image

«Не, у нас няма планаў пашыраць праграму НАТА па сумесным выкарыстанні ядзернай зброі. У нас няма планаў размяшчаць больш ядзернай зброі ў якіх-небудзь краінах», — заявіў Столтэнберг.

Заяву Столтэнберга можна ўспрымаць як адказ на ранейшае выказванне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, што Польшча гатовая размясціць у сябе ядзерную зброю ў рамках праграмы альянсу Nuclear Sharing.

«Я ўжо гаварыў на гэтую тэму некалькі разоў. Прызнаюся, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў аб нашай гатоўнасці. Расія ўсё больш мілітарызуе Калінінградскую вобласць. Нядаўна яна перакінула сваю ядзерную зброю ў Беларусь. 

Калі б было рашэнне нашых саюзнікаў, каб размясціць ядзерную зброю ў рамках Nuclear Sharing і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, то мы гатовы на гэта. Мы зʼяўляемся саюзнікам у Паўночнаатлантычным альянсе і ў нас таксама ёсць абавязацельствы ў гэтым плане, гэта значыць мы проста рэалізуем агульную палітыку», — адказаў польскі прэзідэнт на пытанне, зададзенае яму выданнем Fakt. 

Чытайце таксама:

Пяскоў: Пры рэалізацыі планаў Польшчы аб ядзернай зброі будзе дадзены адказ

Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю

У Сяргея Караганава, які заклікаў нанесці «прэвентыўны ядзерны ўдар» па Еўропе, знайшлі кватэру ў Берліне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
бабруйчанін/адказаць/
23.04.2024
)) У наты німа ні дадаткова ні па " рэгулярна" ..
1
Мама Рима /адказаць/
23.04.2024
Штанишки обкакали, розовые пони? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031