Знайсці
23.04.2024 / 16:034РусŁacБел

У Латвіі перастануць вывучаць расейскую мову як замежную

Урад Латвіі вырашыў адмовіцца ад вывучэння расейскай мовы ў школах як другой замежнай, піша Delfi.lv.

Да гэтага дзяржаўны стандарт асноўнай адукацыі Латвіі прадугледжваў вывучэнне другой замежнай мовы, але не ўдакладняў, якую менавіта мову варта для гэтага выбіраць. Таму ў якасці гэтага прадмета для вывучэння часцей за ўсё (больш за палову выпадкаў) выбіралася расейская мова, у тым ліку таму, што для яе найпрасцей было знайсці выкладчыкаў. У некаторых школах альтэрнатывы ўвогуле не было.

Цяпер жа, па рашэнні ўладаў, з 2026 года для школьнікаў, пачынаючы з 5 класа, другая замежная мова мусіць абірацца з ліку афіцыйных моў Еўрапейскага саюза або Еўрапейскай эканамічнай зоны.

Школьнікі, якія яшчэ да 1 верасня 2025 года выбралі ў якасці другой замежнай мовы расейскую, змогуць працягваць яе вывучаць да завяршэння асноўнай школы.

Чытайце таксама:

Дарадца Ціханоўскай расказала, як у Офісе пераходзяць на беларускую мову

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

«Беларускія гледачы так даўно знаходзяцца пад тонамі расійскага кантэнту, што не разумеюць, дзе расійскі, а дзе беларускі парадак дня»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
крыўс/адказаць/
23.04.2024
Ці павернуцца Інфлянты да Польшчы -- вось у чым пытанне.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Добры чалавек/адказаць/
23.04.2024
Добрыя людзі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031