Знайсці
23.04.2024 / 15:1511РусŁacБел

Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ

На Вілейшчыне гэтымі днямі праходзіць камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

У Вілейскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся збор з намеснікамі раённых выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці, у якім узяў удзел начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генштаба палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Падчас камандна-штабнога вучэння падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны адбілі напад дыверсійна-разведвальнай групы на важны аб'ект Вілейскага раёна.

Асобая ўвага нададзена арганізацыі абароны населенага пункта і вядзенню засадных дзеянняў. Таксама падраздзяленні тэрытарыяльных войск нясуць дзяжурства на кантрольна-прапускным пункце сумесна з прадстаўнікамі МУС.

Пры Ільянскім сельвыканкаме стварылі атрад народнага апалчэння. На вучэннях апалчэнцы процідзейнічаюць дыверсійна-разведвальнай групе саперніка, патрулююць вуліцы і ахоўваюць аб'екты раёна.

Чытайце таксама:

У Мінску прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні ў гандлёвым цэнтры Palazzo

У гандлёвым цэнтры ў Мінску будуць вучыцца адбіваць напад дыверсантаў

Пачаліся літоўска-польскія вайсковыя вучэнні ў Сувалкскім калідоры

Фоты: агенцтва «Ваяр»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
28
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Проста жыхар/адказаць/
23.04.2024
Дзед Апанас, магчыма РБшныя вайскоўцы на гэта й разьлічваюць, гэта іх апошняя надзея.
0
Gen. Delirium/адказаць/
23.04.2024
Пів паф бдыжч
0
Angry Beavers /адказаць/
23.04.2024
Гэтым абаронцам вельмi пашансуе калi ý першую хвiлiну бою яны трапяць у палон, а не ý iншы свет. У вачах так i бачна узровень матывацыi.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031