Знайсці
23.04.2024 / 10:0229РусŁacБел

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў

Афіцыйна ўкраінскія ўлады аб увядзенні забароны не паведамлялі.

Ілюстрацыйнае фота Sergeant Markus

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў, піша Радыё Свабода.

Абмежаванне доступу да консульскіх паслуг уводзіцца ў сувязі з «працягам узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны» і з мэтай не дазволіць грамадзянам Украіны пазбягаць «абавязку па ўрэгуляванні пытання вайсковага ўліку», сцвярджаецца ў лісце.

Забарона будзе дзейнічаць з 23 красавіка да атрымання ведамствам тлумачэнняў адносна палажэнняў Закона аб мабілізацыі, які набудзе моц у маі. Да таго часу ўкраінцы, якія падпадаюць пад дзеянне забароны, змогуць толькі аформіць дакументы для вяртання ва Украіну.

Афіцыйна ўкраінскія ўлады аб увядзенні забароны не паведамлялі.

Вярхоўная Рада Украіны 11 красавіка прыняла новы закон аб мабілізацыі, у якім, у прыватнасці, робяць больш строгімі правілы вайсковага ўліку. Праз 5 дзён закон падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Закон уступіць у сілу ў маі.

Згодна з дакументам, усе ваеннаабавязаныя грамадзяне Украіны павінны ўдакладніць свае вайскова-ўліковыя даныя на працягу 60 дзён пасля публікацыі тэксту закона. Гэта датычыцца і тых, хто пражывае за мяжой, без дакумента аб воінскім уліку ўкраінцам не будуць аказваць консульскія паслугі.

Ваеннае становішча ва Украіне дзейнічае з 24 лютага 2022 года — дня поўнамаштабнага расійскага ўварвання. З гэтага ж дня пачалася і мабілізацыя. Мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 год быў абмежаваны выезд з краіны. Заканадаўчыя нормы, аднак, на думку ўладаў, не дазвалялі эфектыўна арганізаваць працэс мабілізацыі, паведамлялася пра шматлікія выпадкі адмовы атрымліваць позвы, з'яўляцца па іх для зверкі звестак і гэтак далей. Новы закон, па задуме яго аўтараў, павінен устанавіць дакладныя правілы прызыву і ўзмацніць адказнасць за ўхіленне ад яго.

Чытайце таксама:

Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
1
бабруйчанін /адказаць/
23.04.2024
.., Гэты Ауслэндер да 7 кастрычніка шмат " майс" разпавядал Адно ен кажа на вонку а паслухайце яго на 9 канале тэльавівскам .Ен там ні такі хераічны Наконт " дабраахвотнікаў" да Ізраіля павярнуўшыхся узбраеня як ім збіралі " трусы парткі" валанцеры шмат цікавага калі яны самі сабе кажуць Усе астатняе " прапаганда" галівуд Голда меер
0
Русские вон из Украины/адказаць/
23.04.2024
Жэўжык , а ты руссиш пиг Украиной озаботился?
0
Русские вон из Украины/адказаць/
23.04.2024
Влад, руссиш пиг на олигархов изволят пенять.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031