Знайсці
22.04.2024 / 18:085РусŁacБел

Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE

Пра прыпыненне выхаду папулярнага ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» паведаміў у сацсетцы Х ягоны аўтар, журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. У той жа час спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч заявіў, што сённяшні выпуск ягонага праекта Hodasevich-LIVE таксама будзе пакуль апошнім.

«Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будзе доўгай», — напісаў Аляксандр Чарнуха.

Прычыны прыпынення праекта Чарнуха не патлумачыў, адзначыўшы толькі, што «цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу».

Ютуб-канал «Міністэрства сепультуры», на які падпісаныя амаль 9 тысяч чалавек, быў прысвечаны беларускай музыцы. У ім Аляксандр Чарнуха сярод іншага знаходзіў сілы з тонкім гумарам скласці дыскаграфію сясцёр Груздзевых, расказваў пра загадкі гурта «Дразды», але пры гэтым радаваўся беларускай Б'ёрк і знаёміў з багамі беларускага металу. Апошні сюжэт на канале з'явіўся тры тыдні таму.

Канал Hodasevich-LIVE выходзіў каля 5 гадоў, ён мае каля 28 тысяч падпісчыкаў і прысвечаны праблемам беларускага футбола. 

Мікалай Хадасевіч спыненне ягонай працы патлумачыў ментальнай стомленасцю і таму неабходнасцю паўзы, але сярод іншага згадаў і пра фінансавыя цяжкасці.

Чытайце таксама:

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Хто робіць беларускіх падлеткаў сусветнымі зоркамі. Беларускі музычны лэйбл, пра які вы маглі не чуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
36
Абуральна
2
1
атветка/адказаць/
22.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Garibaldi/адказаць/
22.04.2024
[Рэд. выдалена]
1
Gorliwy Litwin /адказаць/
22.04.2024
Без фінансавання не можа быць сталай дзейнасці. Зычу крэатыўным людзям знайсці новыя, больш удзячныя заняткі. Да эміграцыі яшчэ можна было знаходзіць нейкіх кліентаў і спонсараў з ліку нацыянальнай ці хаця б проста мясцовай буржуазіі. А цяпер усё захапілі чэкісты якім ніякая культурная разнастайнасць непатрэбная. Як і Шчыраму Сялянскаму Этнасу ў цэлым, пасіянарным авангардам якога тыя чэкісты з'яўляюцца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031