Знайсці
22.04.2024 / 15:3611РусŁacБел

Беларусь пабудуе ў Мурманску порт для перавалкі грузаў магутнасцю 25-30 млн тон

Будаўніцтва плануюць завяршыць да 2028 года. Інвестыцыі будуць «вялікімі». 

Губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і генеральны дырэктар ТАА «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў (злева) падчас падпісання пагаднення. Фота: урад Мурманскай вобласці

Кампанія з Беларусі пабудуе ў Мурманску да 2028 года вялікі порт для перавалкі грузаў з рэспублікі, ацэначная магутнасць складзе 25-30 млн тон грузаў у год, паведаміў генеральны дырэктар ТАА «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў па выніках падпісання адпаведнага пагаднення з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам.

«Пра аб'ёмы перавалкі: мы разлічваем прадугледзець праектным рашэннем аб'ёмы да 25-30 млн тон у год. Я пацвярджаю гэтую лічбу, над гэтым мы будзем працаваць. Гэта будзе мультымадальны комплекс, мы разлічваем на розныя грузы, як сыпкія, так і нафтапрадукты. Ну і разгледзім яшчэ магчымасць размяшчэння кантэйнернага тэрмінала. Ацэньваем, што ў 2028 годзе першыя грузы ўжо павінны паступаць», — сказаў Бунакоў.

Як паведаміў Чыбіс, кампанія «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» ўжо зарэгістраваная ў Кольскім раёне.

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што будаўніцтва марскога тэрмінала па перавалцы грузаў дасць магчымасць павысіць інвестыцыйную прывабнасць Мурманскай вобласці, а таксама створыць новыя працоўныя месцы. 

«Будаўніцтва порта для Мурманскай вобласці — гэта, у тым ліку, развіццё найважнейшых інвестыцыйных праектаў, павелічэнне магутнасцяў чыгуначнай інфраструктуры. Цяпер разглядаецца магчымасць перавалкі 25 млн тон грузу ў год. Зразумела, інвестыцыі ў гэты праект будуць вельмі вялікімі», — адзначыў губернатар. 

@nashanivanews Лукашэнка ўжо забыўся, як радаваўся арышту? #беларусь#лукашенко#александрлукашенко#навіны#беларусьновости#чиновники#минск♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Рэспубліка Беларусь атрымае круглагадовы транспартны калідор для доступу сваіх тавараў і грузаў на сусветныя рынкі», — гаворыцца на афіцыйным сайце ўрада Мурманскай вобласці. 

Па словах Бунакова, порт будуць будаваць на прыватныя інвестыцыі, у далейшым мяркуецца выкарыстоўваць інструмент «прыватнага дзяржаўнага партнёрства».

У лютым пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты казаў, што Пуцін і Лукашэнка паставілі задачу забяспечыць аб'ём перавалкі беларускіх грузаў праз расійскія парты на ўзроўні 20 млн тон да канца 2026 года.

Чытайце таксама:

Для пашырэння падыходаў да Балтыкі для беларускіх грузаў трэба $1,7 млрд

Беларускія парты ў Расіі: усё не так хутка або насамрэч ніколі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Коровок отмойте/адказаць/
22.04.2024
Само слово "построит" уже вызывает смех
0
Рабуй рабоў/адказаць/
23.04.2024
Роспил, Да 28-га года можа ўжо масковіі ня быць, ці ішака, значыць крэдыт вяртаць ня трэба. Беларусы ж не збіраюцца плаціць за нелегітымнага.
0
Сымон/адказаць/
23.04.2024
Роспил, спадзяюся што расейцы і кітайцы разумеюць, што любыя міждзяржаўныя крэдытныя дамовы, падпісаныя узурпатарам пасля ягонай таемнай інаўгурацыі - гэта праблема крэдытора, а не беларускага народа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031