Знайсці
21.04.2024 / 11:3216РусŁacБел

«Цяпер зразумела, у каго ўнучка». Прапаганда паказала дзеда першай беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай

Выданне «Мінск-Навіны» зрабіла рэпартаж пра дзеда Марыны Васілеўскай — Фёдара Васілеўскага. Аказалася, «найлепшы слесар усіх часоў» Мінскага холадакамбіната № 2.

Дзед Марыны Васілеўскай, Фёдар Сідаравіч Васілеўскі (злева), на Мінскім холадакамбінаце № 2. Усе фота: «Мінск-Навіны»

Фёдар Васілеўскі прапрацаваў на Мінскім холадакамбінаце № 2 з 1961 па 2003 год. 

Дырэктар Мінскага холадакамбіната № 2 Дзмітрый Бонахаў падчас рэпартажу сустрэў Фёдара Васілеўскага з кветкамі і «дзейным пропускам». 

«Сустрэча выглядала цёпла і кранальна — ветэран працы быў і застаўся чальцом фабрычнай «сямʼі», — пішуць прапагандысты.

 

— Фёдар Сідаравіч прапрацаваў слесарам і наладчыкам абсталявання 6-га разраду на фабрыцы марожанага цэлых 42 гады. Не кожны зможа пратрымацца столькі часу. Мы падрыхтавалі для яго шмат падарункаў, — распавёў дырэктар. 

Падарункаў шмат: і грашовы сертыфікат у памеры 3 000 рублёў — на пуцёўку ў санаторый, і партрэт любімай унучкі, і торт з касмічным караблём «Саюз МС-25». 

«І ўсё ж цёплыя словы ад былых калег і сяброў даражэйшыя за матэрыяльныя каштоўнасці», — пішуць «Мінск-Навіны».

 

— Працавалі ў адной брыгадзе, у адным цэху. Федзя заўсёды быў такі вясёлы, на баяне граў. Наш найлепшы слесар за ўвесь час працы, з залатымі рукамі. Жадаю здароўя ўсёй сямʼі Васілеўскіх. Дзякуй яму вялікі за такую ​​цудоўную ўнучку, — падзялілася Ганна Борыкава, работніца вафельна-кандытарскага цэха. 

— Я працую тут з 1985 года. Наша фабрыка выкарыстоўвае вафельныя вырабы: лісты, кубачкі, у вырабе якіх вызначана ёсць і частка вашай працы, — звярнулася да Фёдара Васілеўскага начальніца фабрыкі марожанага Святлана Казакевіч. 

— А калі вы прыклалі свае старанні, то прадукцыя абяцае быць бездакорнай і смачнай, — дадала яна. 

У вытворчым цэху Фёдара Сідаравіча пачаставалі марожаным з новымі смакамі і спыталі, ці моцна змяніўся смак праз столькі часу. Але новых смакаў Фёдар Сідаравіч не адчуў.

 

«Ветэран працы ўпэўнены: смак застаўся ранейшым. Таксама ён задаволены зменай тэхналагічнага абсталявання і павелічэннем абаротаў вытворчасці», — пішуць карэспандэнты. 

У час размовы Васілеўскі расказаў самае важнае: фабрыку часта наведвалі яго ўнукі Марына і Аляксандр. «Вельмі ж ім быў па душы ласунак з «чароўнага халадзільніка». Марозіва першая беларуская жанчына-касманаўт любіць да гэтага часу, асабліва «Каштан», — дадаюць рэкламы «Мінск-Навіны». 

«Цяпер зразумела, у каго ўнучка», — назвалі рэпартаж прапагандысты.

Чытайце таксама:

Ботаў адправілі адбельваць Васілеўскую, стала вядомая метадычка

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
59
Ха-ха
40
Ого
6
Сумна
16
Абуральна
42
1
Влад/адказаць/
21.04.2024
Нахалеру вы нам эту Василевскую каждый день пхаете?
0
Назіральнік/адказаць/
23.04.2024
Этим полётом в космос пытаются отвлечь внимание людей от каких-то других проблем или чего-то более важного. Раньше всякими террористами, экстремистами, их поимкой и разоблачением, или хотябы внезапным крушением моста на Немиге. Теперь вот космонавткой пытаются. Кандидатура не очень удачная, но возможно выбрали из простых, с пролетарским происхождением, чтобы привлечь к данному событию внимание и вызвать одобрение именно у этой аудитории.
0
Эпатажный сурикат/адказаць/
23.04.2024
Мария Василевич, Марина Василевская... я один это заметил?))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031