Знайсці
21.04.2024 / 10:0915РусŁacБел

Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй

Аб гэтым вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC заявіў у новым выпуску ТОКу.

Падчас размовы Павел Данейка выказаў свой погляд на сцвярджэнне аб тым, што Лукашэнка — адзіны чалавек, здольны манеўраваць паміж Расіяй і Захадам і захаваць незалежнасць Беларусі.

«Я б таксама нармальна гэта ўсё рабіў», — заўважыў Данейка і дадаў, што ён ведае яшчэ «кучу народу», якія б маглі паспяхова манеўраваць паміж Захадам і Расіяй.

Што тычыцца Лукашэнкі, то, на погляд эканаміста, «яго пазіцыя — гэта пазіцыя незалежнасці, а быць прапаршчыкам пры падпалкоўніку — гэта не яго мара».

Данейка адзначае, што Лукашэнка будзе і надалей імкнуцца па-максімуме быць самастойным. На карысць гэтага сведчыць яго папярэдняя дзейнасць. Так, ён імкнуўся абмежаваць палітычны і эканамічны ўплыў Расіі на Беларусь.

Данейка нагадаў, што Лукашэнка «заўсёды ставіў задачу, каб знешні гандаль быў 30-30-30, у роўных далях размяркоўваючы паміж Расіяй, Захадам і краінамі, якія развіваюцца. Перад 2020-м годам доля Расіі была 39%». Цяпер, заўважае эканаміст, Лукашэнка апынуўся ў іншай сітуацыі.

@tokbelarus Быть прапорщиком при подполковнике — не мечта Лукашенко #беларус#белорусы#беларусь#маз#историиизжизни#лукашенко♬ som original - AV music

«Ці будзе ён спрабаваць з гэтага выскачыць, я не ведаю. З пункту гледжання майго ўспрыняцця яго гісторыі, ён павінен будзе змагацца за сваю больш незалежную пазіцыю», — лічыць эканаміст.

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Данэйка: Элітай заўтрашняга грамадства будуць не айцішнікі

Павел Данэйка: Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі

На секцыю канферэнцыі БІСС па рэформах прыйшоў толькі адзін прадстаўнік дзяржаўных структур — рэпартаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
"расейскім мірам" тхне ад гэтага/адказаць/
21.04.2024
які мутны "чудак". разважаньні настолькі дылетантскія, як і ўзровень развіцьця беларускай "эканомікі". чалавек аналізаваў тое што пабудавана не па законах вольнага рынку а па постсаўковым гібрыдзе - дзяржаўнае рэгуляваньне, адсутнасць рынку ракштоўных папераў. І ён яшчэ ўсіх павечае эканоміцы, хаця практычнога досьведу як дзейнічае эканоміка ў вольнай дзяржаве не мае. "лавіраваць" паміж расеяй і цывілізаваным сьветам можа радзіць толькі поўны дурачок, бо будаваць сваю будучыню на свападзяваньні што дадуць танную нафту ці газ непрафесійна.
21.04.2024
Все мы знаем, на захадзе у жыцці б не выбралі супрацоўніка банка які займаўся рызыкамі, то бок сам вызначаў, каму даць ці не даць крэдыт. Пры чым у ФСБ банку. Ды і Амерыканскі псіхіятр мераў у тамографе, палова амерыканскіх банкіраў мала мараль злачынцаў. Ну што зробіш, Бог жа забараніў працэнты, таму такая праблема. Але без такіх людзей ,якія профі, таксама немагчыма, бо банкі і фіндэрэктары усёж патрэбныя. Толькі іх кантраляваць трэба.
1
Беларусь мае быць беларускай/адказаць/
21.04.2024
Гога, Таму што ўлада ў Беларусі захоплена антыбеларускімі сіламі маскавітамі і дзейнічае ў іх інтарэсах. Беларуская ўлада зняла б пошліны на высокатэхналягічныя тавары, якія не вырабляюць у Беларусі і аўто з Эўропы ці ЗША былі б танней для беларусаў. Адначасова дадаць пошліну на вываз і абавязковае патрабаваньне мець беларуса стваральніка юрліца, каб беларусы змаглі б няблага зарабляць на перапродажы гэтых тавараў маскавітам і іншым народам. Такім чынам і дабрабыт беларусаў бы ўзрос і бюджэт бы не страціў грошы. А тое што робіць самазванец выключна супраць беларусаў у інтарэсах масковіі. Уступ у таежны саюз і высокія пошліны на аўто.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031