Знайсці
20.04.2024 / 17:0511РусŁacБел

На гомельскім заводзе бясплатна гарбаціцца на суботніку заклікалі Ленін і Сталін

Самі «ражаныя» не працавалі, але паўтарылі «працоўны подзвіг» Лукашэнкі з бервяном.

«Ленін» пад сцягам СССР заклікае да працы. Скрыншот відэа

Гомельскі завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН) пахваліўся ў сваім тэлеграм-канале, што ў час рэспубліканскага суботніка працаўнікоў прадпрыемства да бясплатнай працы і «правільнага шляху» заклікалі людзі, пераапранутыя ў вобразы Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна. Пра гэта распавядае выданне «Зеркало».

@nashaniva Ленін і Сталін заклікалі бясплатна гарбаціцца на суботніку ў Гомелі #гомель#беларусь#субботник#маякраінабеларусь#навіны#беларусьновости#ленин#сталин#нашаніва♬ SU - Союз Советской Социалистической Республики - Гимн Советского Союза - Государственный гимн СССР 1977-1991 (Спетая Версия) - Международный Оркестр

На відэа бачна, як мужчына, пераапрануты ва Уладзіміра Леніна, у кампаніі дзвюх жанчын раз'язджае па горадзе і тэрыторыі завода на савецкай палутарцы. На дрэўку побач з імі развіваецца сцяг СССР. Перыядычна да кампаніі далучаецца яшчэ адзін мужчына, пераапрануты ў Іосіфа Сталіна.

«Добры дзень, таварышы! Віншую з рэспубліканскім суботнікам! Мы будзем ісці верным шляхам, таварышы, навядзем парадак на сваіх працоўных месцах, на замацаваных тэрыторыях! Працы, таварышы, ура!» — эмацыйна заклікаў рабочых «Ленін».

Ленін з бервяном стаў героем савецкіх анекдотаў

Мяркуючы па роліку, частка супрацоўнікаў завода радасна вітала «аніматараў», многія фатаграфаваліся з псеўда-Леніным і здымалі яго на тэлефон.

Як працавалі самі псеўда-правадыры завод не паказаў. Але «Ленін», як і ягоны жывы прататып сто гадоў таму, пранёс з іншымі працаўнікамі бервяно.

Лукашэнка з бервяном на суботніку ў 2017 годзе. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У 2017 годзе ленінскі працоўны подзвіг, які за савецкім часам аброс анекдотамі, паўтарыў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі палітык пранёс вялікае бервяно ў час суботніка на будоўлі Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Адкуль на будоўлі сучаснага будынка з бетону, металу і шкла ўзялася бервяно, патлумачыць проста — яго загадзя падрыхтавалі менавіта для гэтай мэты.

У сакавіку 2023 года на заводзе ЗЛіН праходзіў рэйд сілавікоў. Амапаўцы прыехалі на тэрыторыю завода на «бусіках» і брутальна затрымалі 14 працаўнікоў.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскі завод ліцця і нармалей» уваходзіць у склад холдынгу «Гомсельмаш». Прадпрыемства займаецца вытворчасцю сельгасмашын, машынабудаўнічага крапяжу, ліцейні аснасткі, нестандартнага абсталявання.

Чытайце таксама:

У Мінску створаць паркавую зону ў гонар палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Улады: У рэспубліканскім суботніку бярэ ўдзел 2,4 мільёна чалавек

Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
0
Долой коммуняк/адказаць/
21.04.2024
Кроме смеха ничего не вызывает. Коммунисты в Беларуси у власти. И виноват в этом только сам народ. Лукашенко из коммунистов. В общем мы глупый и трусливый народ. Не сравнить с украинским.
0
Знай свою мову!/адказаць/
21.04.2024
Не гарбаціцца, а чаевание.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
22.04.2024
На циплаходи музыка играла, а я адна стаю на биригу, уже 30-й год стаю и стаю, и жду заграничнава прынца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031