Знайсці
19.04.2024 / 09:114РусŁacБел

УСУ заявілі, што расійскі стратэгічны бамбавальнік збіла Украіна

Камандуючы Паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук паведаміў, што расійскі Ту-22М3, што ўпаў у Стаўрапальскім краі, быў збіты ракетнымі падраздзяленнямі УСУ разам з ГУР.

Калі гэта інфармацыя праўдзівая, то ўкраінскім вайскоўцам упершыню ўдалося збіць у паветры самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі — носьбіт крылатых ракет Х-22.

Імаверна, расійскі Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Днепрапятроўскай вобласці. Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання».

Таксама Аляшчук заявіў, што сёння ноччу ўдалося збіць 29 з 36 ракет і БПЛА, запушчаных па Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
19.04.2024
Над территорией России?!!!
0
Хто каго збіў /адказаць/
19.04.2024
Па-беларуску будзе "УСУ заявілі, што Украіна збіла расійскі стратэгічны бамбавальнік"
19.04.2024
Хз, посмотрите какой радиус могут закрывать западные системы ПВО
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031