Знайсці
18.04.2024 / 17:497РусŁacБел

Лукашэнка прызначыў новага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда і зрабіў перастаноўкі ў Следчым камітэце

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 160 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». Намеснікам старшыні Вярхоўнага Суда ім прызначаны Андрэй Алешчанка, які да гэтага займаў пасаду суддзі гэтага суда.

 Андрэй Алешчанка

Андрэй Алешчанка заняў месца Андрэя Забары, які быў прызначаны з 1 студзеня 2024 года на пасаду суддзі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза ад Рэспублікі Беларусь. 

Кадравыя змены таксама адбыліся ў судах раённага і абласнога ўзроўняў, піша прэс-служба Лукашэнкі, але падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Таксама сёння генерал-маёр юстыцыі Сяргей Удавікоў прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці. 

Ён вызвалены ад ранейшай пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці. 

На гэтую пасаду прызначаны палкоўнік юстыцыі Максім Спрынцын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Краіна без жыцьця/адказаць/
18.04.2024
На здымку: "Бураціна абрашчаецца да Трох Чарапах"
0
Струк/адказаць/
18.04.2024
Ну і будка ў дзядзька. Кaб я так жыў.
1
Банщик/адказаць/
19.04.2024
Струк, когда выпиваешь после бани бутылку каждую пятницу, и не такая вырастет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031