Знайсці
18.04.2024 / 16:541ŁacБел

Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі

Генеральны штаб УСУ апублікаваў кадры атакі па вайсковым аэрадроме ў Джанкоі на тэрыторыі акупаванага Крыма.

«У ноч з 16 на 17 красавіка сілы абароны Украіны нанеслі ракетны ўдар і паразілі пэўныя расійскія вайсковыя цэлі на тэрыторыі часова акупаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым», — гаворыцца ў паведамленні. 

У ведамстве сцвярджаюць, што ў выніку атакі, у ворага «адмінусаваны» 4 пускавыя ўстаноўкі С-400, пункт кіравання сродкамі СПА, тры РЛС, апаратура назірання за паветранай прасторай «Фундамент-М».

У Генштабе УСУ дадалі, што варожым войскам гэты ўдар нанёс нечаканыя страты ва ўзбраенні і вайсковай тэхніцы, таму баявы патэнцыял расіян адчувальна знізіўся.

У ноч на 17 красавіка 2024 года ў акупаваным Крыме прагрымелі выбухі ў горадзе Джанкой у раёне аэрадрома. Эксперты выказваюць здагадкі, якой зброяй магла быць зроблена атака. 

Чытайце таксама:

«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага

Колькасць загінулых у Чарнігаве ў выніку расійскага ўдару вырасла да 18 чалавек

Урсула фон дэр Ляен: Перамога РФ у вайне будзе каштаваць ЕС занадта дорага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Спадар/адказаць/
18.04.2024
Слава украинским ваярам!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031