Знайсці
18.04.2024 / 16:035РусŁacБел

У Польшчы прапануюць браць беларусаў і іншых замежнікаў на службу ў паліцыі

У паліцыі Польшчы прапануюць дазволіць браць на службу замежнікаў, у якіх няма польскага грамадзянства. Такім чынам хочуць змагацца з хранічным кадравым голадам, які назіраецца ў праваахоўных органах Польшчы.

Паліцыю перш за ўсё цікавяць грамадзяне Беларусі, Украіны і Грузіі. У органах лічаць, што супрацоўнікі-замежнікі дапамогуць вызначыць спецыфіку злачыннасці ў асяроддзі іх суайчыннікаў, а таксама вызначыць культурныя асаблівасці пражывання ў Польшчы нацыянальных дыяспар, паведамляе rmf24.pl. 

У штабе польскай паліцыі лічаць, што з-за прытоку мігрантаў у сувязі з вайной ва Украіне структура крымінальнага свету ў краіне зменіцца. Замежнікі, як лічыцца, змогуць дапамагчы разабрацца ў новых рэаліях. 

Разглядаецца магчымасць працаўладкавання замежнікаў як на штатныя пасады, так і на пасады кансультантаў. Рашэнняў па гэтым пытанні пакуль не прынята, паліцыя будзе вывучаць замежны вопыт.

Чытайце таксама:

Элітныя расійскія хакеры спрабавалі пашкодзіць французскую ГЭС, але пераблыталі яе з вадзяным млыном

Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?

«Гэта было дзве гадзіны, «да трусоў», з панятымі». Як праходзяць надгляды і праверкі на мяжы Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
14
label.reaction.facepalm
3
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
1
1
Варшаўскі кот/адказаць/
18.04.2024
Рукатвар, вось-вось, агентуры і так панаехала пад выглядам розных працаўнікоў, а цяпер іх будзе яшчэ болей у Польшчы.
19.04.2024
Хопіць, што ў Беларусі беларусы стварылі "выдутную" г.зв. міліцыю. Не дай Божа такое ў Польшчы, каб "рускія" вярнуліся.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.04.2024
толькі свісніце, і 50,000 красаўцаў прыедуць з Белай Русі на польскія заробкі. войчань жаж яны любяць гэтую паліцайскую справу. Бадай , як некалі Швайцарыя па ўсім свеце экспартавала сваіх гвардзейцаў, так цяпер Белая Русь можа экспартаваць свах мянтоў ды чэкістаў. Экспартуйма ды багацейма!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031