Знайсці
18.04.2024 / 13:1117РусŁacБел

Марыя Васілевіч расказала, куды яе клічуць на працу

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч расказала пра магчымыя варыянты працаўладкавання.

Марыя Васілевіч. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажынемаўчы» у мадэлі і абаронцы жывёл Марыі Васілевіч спыталі, чым яна цяпер будзе займацца. Экс-дэпутатка не змагла дакладна адказаць, заўважыўшы, што пакуль разглядае прапановы:

«Я пакуль не магу сказаць, дзе выкарыстаю свае веды і вопыт, таму што пакуль вызначаюся. Але безумоўна хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу ўнесці вялікі ўклад, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася».

Разам з гэтым Васілевіч заўважыла, што ў яе ёсць прапановы з тэлебачання, якія яна «вельмі актыўна разглядае, таму што гэта творчая кухня пакідае самыя прыемныя ўражанні. Тут ёсць свая лёгкасць і азарт».

Нагадаем, што Васілевіч да працы ў парламенце была вядучай праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». А ў час працы ў Нацыянальным сходзе была ініцыятарам прыняцця закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», які быў падпісаны Лукашэнкам 1 красавіка 2024 года.

Чытайце таксама:

Лукашэнка падпісаў закон «Аб адказным абыходжанні з жывёламі»

Дэпутатка Марыя Васілевіч атрымала дыплом «Маскоўскага інстытута псіхааналізу»

У дэпутаты ідзе 22-гадовая спадарожніца Лукашэнкі Марыя Васілевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
18.04.2024
Кроме смазливой мордашки какие там веды и вопыт?
0
Назар/адказаць/
18.04.2024
На такой вопрос сразу напрашивается ответ - на кудыкину гору.
0
Спадар/адказаць/
18.04.2024
".. выкарыстаю свае веды і вопыт" ---- усим даааауно зразумела,дзе ты ш-а  выкарыстоуваеш  "свае веды"!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031