У Слуцку мужчына скінуў брахлівага сабаку з чацвёртага паверха
Застолле кампаніі знаёмых у Слуцку, якое адбылося 4 красавіка, скончылася трагічна для сабакі адной з госцяў, паведамляе Следчы камітэт.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Дзяўчына прыйшла ў госці са сваім амерыканскім стафардшырскім тэр'ерам. Сабака паводзіў сябе неагрэсіўна, але ўвесь час брахаў.
У нейкі момант адзін з мужчын у кватэры, 37-гадовы жыхар Уздзенскага раёна, паспеўшы добра ап’янець, не вытрымаў і проста выкінуў жывёліну з балкона чацвёртага паверха.
Сабака не выжыў, ён памёр па дарозе ў ветклініку.
На мужчыну завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай, гэта ч. 1 арт. 339-1.
Чытайце таксама:
Мужчына выкінуў дзвюх кошак з 8-га паверха, бо іх гаспадыня не паехала з ім адпачываць
У Слоніме мужчына шпурнуў пратухлую курыцу з балкона і пашкодзіў чужы аўтамабіль
У Ваўкавыску дасталі шчанюка, які зашчаміў галаву ў металічным плоце