Знайсці
16.04.2024 / 09:44РусŁacБел

Украінскі консул наведаў гомельскую жаночую калонію

Пра візіт у калонію ўкраінскага дыпламата паведамілі сваякі палітычных зняволеных, якіх трымаюць у калоніі № 4, піша «Свабода». 

 Зняволеныя ў калоніі № 4 Гомля, архіўнае фота

Паводле іх звестак, дыпламата з Украіны бачылі ў калоніі ў красавіку, ён наведаў зняволеных і пазнаёміўся з умовамі, у якіх трымаюць асуджаных жанчын, грамадзянак Украіны. 

Гэтыя звесткі пацвердзіў «Свабодзе» амбасадар у асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Украіны па Беларусі Ігар Кізім. 

«Наш консул з Мінска прыязджаў у тую калонію для сустрэчы з асуджанымі грамадзянкамі Украіны. Такая практыка існавала і раней», — паведаміў амбасадар. 

Паводле Ігара Кізіма, «консулу на адпаведны запыт беларускія ўлады даюць (хоць і не заўжды) дазвол на такія наведванні». 

Паводле былой палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якая вызвалілася з калоніі № 4 у канцы 2022 года, там у часы яе зняволення было ад 1500 да 1700 жанчын. «З іх прыблізна 150 адбывалі пакаранне з палітычных прычын», — мяркуе Вольга Класкоўская. 

Паводле праваабаронцаў «Вясны» па стане на 15 красавіка ў гомельскай жаночай калоніі ўтрымліваюць 120 жанчын, прызнаных палітвязнямі. Сярод іх актывістка штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава, праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, палітолаг Валерыя Касьцюгова, актывістка АГП Вольга Маёрава ды іншыя.

Чытайце таксама:

Даведаліся пра зняволеных, якія ў гомельскай калоніі прэсавалі Марыю Калеснікаву

«Год знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі». Што робіцца з Марыяй Калеснікавай

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера