Знайсці
15.04.2024 / 18:123ŁacБел

ААЦ пазбавіў даменных імёнаў сайт «Медыя-Палессе» і краму Symbal.by

Услед за навіновым сайтам Reform.by лісты аб ануляванні запісу аб рэгістрацыі даменнага імя атрымалі незалежны сайт «Медыя-Палессе « і крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by.

Святлана Гарда, галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся», заявіла ў каментары Беларускай асацыяцыі журналістаў, што пастанова ААЦ не стала нечаканасцю:

«Скажам так, сённяшні ліст ад ААЦ не стаў нейкім сюрпрызам для нас, мы ўжо былі падрыхтаваныя. Будзем працаваць. Будзем спадзявацца, што нашыя чытачы ўсё зразумеюць і падтрымаюць нас у гэты час. У нас ёсць сацсеткі — агулам амаль сто тысяч падпісчыкаў маем там».

Уладальнікі крамы Symbal.by ацанілі тое, што адбылося, як «грубае парушэнне свабоды слова і права на ўлаcнасць».

Сайт «Медыя-Палессе» цяпер пераехаў на дамен media-polesye.com, Symbal.by — на symbalby.com.

На мінулым тыдні стала вядома, што ААЦ змяніў інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў і цяпер можа ануляваць рэгістрацыю даменаў, якія ўнесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. 

Чытайце таксама:

У Reform.by забіраюць дамен

У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

Дамену reform.by засталося жыць лічаныя гадзіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
даведка/адказаць/
15.04.2024
Еврорадио сайт euroradio.by как работал, так и работает, потому что оформлен через иностранного регистратора.
16.04.2024
Не, яно так не працуе, рэгістратар на зону адзін ("зона" зараз гучыць двухсэнсоўна).
Я праверыў. І не трэба падказваць.

0
даведка/адказаць/
16.04.2024
Оба их домена (.by и .fm) оформлены через посредника и регистратора в Австралии, а не в Беларуси.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031