Знайсці
15.04.2024 / 12:162РусŁacБел

Вы будзеце шакаваныя, але сіноптыкі на гэтым тыдні паабяцалі мокры снег і замаразкі

Прагноз надвор'я на 16—18 красавіка.

У аўторак будзе хоць і халодна, але гэта, выглядае, будзе самы цёплы дзень тыдня. 

Раніцай і днём будзе ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Літвой. У многіх раёнах чакаюцца дажджы. Вецер па захадзе месцамі моцны парывісты.

Ноччу -1..+5°С, максімальная днём +9..+14°С, па поўдні да +16°С. У Мінску +10..+12°С.

17 красавіка, у сераду, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу -1..+6°С, максімальная днём ад +7°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе. У Мінску максімум +9°С.

У чацвер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — ападкі (у асноўным дождж). Днём месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём +6..+11°С. У Мінску +8°С.

У пятніцу ў Мінску чакаецца ўначы мокры снег, удзень +5°С. У суботу +8°С.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у першай палове наступнага тыдня ў Мінску будзе не вышэй за +11°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
1
0
Кубліцкі малец/адказаць/
15.04.2024
Май - каню сена дай а сам на печ уцякай! Дзе ж тут "шакавацца"??
15.04.2024
Ekstremalnaja i abnarmalnaja, nieadpaviadajučaja siezonu, žara zaūsiody kampiensujecca i vylazic` bokam.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера