Знайсці
13.04.2024 / 20:34ŁacБел

Расія можа планаваць маштабны наступ у чатырох абласцях

Расія можа рыхтаваць наступ у канцы вясны ці летам з намерам захапіць больш тэрыторый Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай абласцей, піша The Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх і заходніх чыноўнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЗСУ

«Афіцыйныя асобы ў Кіеве таксама занепакоеныя тым, што Масква можа планаваць напад на Харкаў, другі па велічыні горад Украіны на паўночным усходзе. Яна мабілізуе сотні тысяч вайскоўцаў і абстрэльвае горад ракетамі ў рамках падрыхтоўкі», — піша выданне.

Асноўныя намаганні Расіі сканцэнтраваны вакол шахцёрскага горада Часавы Яр, размешчанага на вяршыні ўзгорка ўсяго ў 15 км на захад ад Бахмута, горада, разбуранага і акупаванага расійскімі салдатамі і наймітамі «Вагнера» амаль год таму пасля знясільваючых 11-месячных баёў.

Чытайце таксама:

Германія перадасць Украіне яшчэ адзін комплекс Patriot

Украінскае камандаванне паведаміла пра пагаршэнне сітуацыі на фронце на ўсходзе краіны

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031