Знайсці
14.04.2024 / 18:0018РусŁacБел

«Ваш аэрапорт падобны да аўтастанцыі ў нашым райцэнтры». Консул Кітая прачытаў натацыю расійскім чыноўнікам

Выконваючы абавязкі генконсула КНР у Іркуцку Сунь Чуаньцзян днямі наведаў круглы стол па справах турызму, у якім удзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскія дзеячы. Тое, што ім адкрыта выказаў кітайскі дыпламат на рускай мове, яны запомняць надоўга.

Выконваючы абавязкі генконсула КНР у Расіі Сунь Чуаньцзян выступае на «круглым стале» па справах турызму ў Іркуцку. Фота: скрыншот відэа з тэлеграм-канала «Новости здесь и сейчас|Иркутск»

Як паведамляе партал IrkutskMedia і іншыя расійскія медыя, кітайскі дыпламат адкрыта і здзекліва раскрытыкаваў турыстычную і лагістычную інфраструктуру Іркуцка падчас нядаўняга круглага стала з прадстаўнікамі мясцовых улад і грамадскіх дзеячоў.

Круглы стол называўся «Чырвоныя маршруты Іркуцка» і абмяркоўваліся ў ім выключна перспектывы павелічэння турыстычнай плыні з Кітая ў Іркуцк. У сваім выступленні Сунь Чуаньцзян заявіў, што ў яго суайчыннікаў ёсць цікавасць да азнаямлення з Іркуцкам, аднак дыпламат звярнуў увагу на шэраг момантаў, «якія стрымліваюць магчымасці кітайскага турызму».

Сярод іх аказалася пытанне абсталявання і памеру іркуцкага аэрапорта, якую дыпламат адкрыта параўнаў з аўтобуснай станцыяй у кітайскім павеце.

«Аэрапорт падобны да нашых аўтастанцый у райцэнтрах. У райцэнтрах. Я сам жыву ў адным гарадку ў правінцыі Цзянсу (адміністратыўны цэнтр правінцыі — горад Нанкін. — «НН») і там цяпер пабудавана метро, якое едзе да райцэнтра, а адтуль ужо да цэнтра горада», — заявіў на рускай мове намеснік генконсула Кітая ў Іркуцку Сунь Чуаньцзян падчас круглага стала, крытыкуючы інфраструкту горада.

Павет у Кітаі — гэта адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якая ідзе пасля правінцый і аўтаномных раёнаў (акругаў). Калі параўноўваць з беларускім ці расійскім тэрытарыяльным дзяленнем, то кітайскі павет — гэта раён.

Дыпламат таксама дадаў, што «калі аэрапорт не павялічыць колькасць стоек рэгістрацыі і зон дагляду, а таксама не выдасць больш калясак для перавозкі багажу і не аптымізуе працэдуру перасячэння межаў, то турыстычная плыня з Кітая ў Іркуцк не павялічыцца».

Партал IrkutskMedia адзначае, што аэрапорт Іркуцка (як унутраны, так і міжнародны тэрмінал) за апошні час часта станавіўся аб'ектам гумару і здзекаў.

Так, напрыклад, у лістападзе 2023 года іркуцкімі ўладамі быў прадстаўлены макет новага аднапавярховага павільёна для ўнутраных пералётаў з запланаваным коштам у амаль 600 мільёнаў расійскіх рублёў (6,5 мільёна даляраў), але аблічча гэтага тэрмінала нагадвала ангар, а жыхары Іркуцка ў сацсетках празвалі яго хлевам.

Ад сябе падкрэслім, што МЗС Расіі, які актыўна рэагуе на любую крытыку заходніх дыпламатаў, пакінуў без увагі словы намесніка кітайскага генконсула.

Макет новага аднапавярховага павільёна аэрапорта Іркуцка для ўнутраных пералётаў за амаль 600 мільёнаў расійскіх рублёў, які быў прадстаўлены гарадскімі ўладамі ў мінулым годзе. Дызайн многія прынялі крытычна і нават празвалі павільён хлевам. Фота: IrkutskMedia

Чытайце таксама:

Расія мае план вайны з Кітаем — FT

Пасол Кітая паставіў пад сумнеў легітымнасць постсавецкіх дзяржаў

Геапалітычная гульня Кітая: якую ролю выконваюць Пуцін і Лукашэнка?

Не Захад, а Кітай уяўляе сабой сёння найбольшую пагрозу эканоміцы Расіі. І прычына тут — сонца і вецер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
23
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
115
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
10
label.reaction.anger
12
0
Максим Дизайнер/адказаць/
15.04.2024
Федзя

Давно на родине дальше 10 км от любого города был?А телеги и очко в земле и ныне там. И еще 30 лет там оставаться будут, если не 50.
0
ЯНКА/адказаць/
15.04.2024
Спец ,🔺таму што ўсе гэтыя, хто пішуць «крытыкуя інфраструкту», на такіх правілах ніколі, бадай, «не заморачівалісь». Толькі зараз вось зьмянілі там на «крытыкуючы», а да гэтага ««НН»» нават і не заўважала. Але, відаць, нехта з дабрэнькіх чытачочкаў зьвярнуўся з просьбаю, как выправілі гэна «да сойдёт».
0
LITWIN z BRR /адказаць/
15.04.2024
Влад,ТАМ шмат беларусаў , + цікавая навіна , як кітайскія паны вяртаюць сабе манджурыю 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031