Знайсці
13.04.2024 / 18:104ŁacБел

Пацук трымае ў страху дом у Маладзечне 

«Кідаўся на сцены дома і кусаў за абутак», — апісваюць яго дзеці.

Фота тут і далей: Kraj.by

У Маладзечне на скрыжаванні Вялікага Гасцінца з вуліцай Машэрава цэнтр гігіены і эпідэміялогіі на пад'ездах дамоў вывесіў аб'яву, у якой паведамляе, што 9 красавіка ў двары дома №1 на Машэрава бегаў пацук, меркавана шалёны.

У аб'яве адзначаецца, што пацука падабраў вялікі дваровы рыжы сабака і цягаў яго ў пашчы. Эпідэміёлагі прапануюць бацькам высветліць у сваіх дзяцей, ці не было ў іх кантактаў з пацуком і калі былі, то тэрмінова звярнуцца да доктара, піша Kraj.by.

Аб'явы расклееныя як мінімум на пад'ездах дамоў № 81, 83, 85 на вялікім гасцінцы і дома № 1 на вуліцы Машэрава.

«Пацук з калматай поўсцю гучна пішчаў, кідаўся на сцены дома і хацеў па іх залезці наверх, — наперабой распавядаюць хлапчукі ў двары. — Трох хлопчыкаў ён нават за абутак укусіў. Але кусаў не моцна, пракусіць абутак ён не мог. А некаторыя ў яго нават плявалі і кідаліся палкамі».

На даследаванне адправілі біяматэрыял дваровага сабакі, які цягаў у пашчы таго пацука.

Галоўная лекарка Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алеся Бравая распавяла:

«Сабаку адлавілі, адабралі яго біяматэрыял і адправілі на даследаванне на прадмет захворвання на шаленства. Калі вынік будзе станоўчым, і сабака сапраўды хворы, то мы будзем ведаць пра гэта ўжо заўтра. Калі проба не дасць такога выніку, то будзе знаходзіцца на даследаванні да 30 дзён. На сёння да нас не паступалі звесткі, што хтосьці звяртаўся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з гэтым пацуком. Да лекараў не прыходзілі ні дарослыя, ні дзеці. Нам бы пра гэта адразу стала вядома, і мы пачалі б сваю мэтанакіраваную працу. Але бацькі адмаўляюць цесныя кантакты сваіх дзяцей з пацуком. А дзеці, вы ж самі разумееце, могуць прыдумаць усё што заўгодна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
3
2
котя/адказаць/
13.04.2024
Вот почему нужны стерилизованные уличные коты под присмотром волонтеров
0
Вышэй за бога/адказаць/
13.04.2024
Другi пацук трымае у страху усю краiну
1
Народ/адказаць/
13.04.2024
Крыса как крыса. Все уже давно к ней привыкли.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031