Знайсці
12.04.2024 / 12:421РусŁacБел

У Мінску ДАІ мяняе адрас здачы тэарэтычнага экзамена на «правы»

У будынку МРЭА ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама па вуліцы Сямашкі, 17, у месцы, вядомым усім, хто здаваў на правы кіроўцы, днямі пачынаюць рамонт памяшканняў.

Фота: Наша Ніва

У сувязі з гэтым многія працэдуры цяпер будуць выконвацца па іншым адрасе: пр. Дзяржынскага, 3, кабінет 211 (будынак УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Уваход з правага тарца будынка), паведамляе ДАІ Мінска ў сваім тэлеграм-канале.

З 16 красавіка ў будынку ДАІ па праспекце Дзяржынскага будуць афармляць заявы на выдачу пасведчання кіроўцы, прымаць тэарэтычны экзамен (як групамі, так і асобна), будзе працаваць фатаграфаванне, пробнае тэставанне па ПДР.

Запіс на практычны экзамен, афармленне дагавораў на выкарыстанне аўтамабіля, выдача гатовых вадзіцельскіх пасведчанняў пасля здачы кваліфікацыйных экзаменаў будуць ажыццяўляцца па вул. Сямашкі, 17, корпус №2.

ДАІ адзначыла, што парадак і месца здачы ўсіх этапаў практычнага экзамену не зменіцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Раман/адказаць/
12.04.2024
Спачатку прачытаў "адмяняюць" але дарэмна ўзрадваўся. У параўнанні з тэор іспытамі за мяжой, беларускі самы бязглузды, як адрасы не мяняй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031