Знайсці
11.04.2024 / 16:0515РусŁacБел

Вераніка Цапкала паабяцала выселіць купцоў яе кватэры

У кватэры прапісаныя двое непаўналетніх дзяцей.

Валерый і Вераніка Цапкалы

Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і былога кіраўніка ПВТ Валерыя Цапкалы, напісала зварот у пракуратуру з нагоды продажу іх кватэры. Акрамя таго, Цапкала звярнулася да пакупнікоў, якія набылі кватэру на арганізаваным дзяржавай аўкцыёне за амаль 400 тысяч рублёў.

«Я ў чарговы раз звяртаюся да тых грамадзян, якія «сарвалі халяву» і ўсё ж набылі нашу кватэру па значна заніжаным кошце! Вы выдатна ведаеце, у чыёй уласнасці знаходзіцца гэтая маёмасць і што ў ёй жывуць двое непаўналетніх дзяцей.

Вы і ваша сям'я павінны дакладна разумець, што па вяртанні ў Беларусь мы прыйдзем да вас, з простымі беларусамі, прэсай, усімі тымі, хто не падтрымлівае скупшчыкаў крадзенага, і вы абавязаныя будзеце выселіцца з нашай кватэры і аплаціць арэндную плату за ўвесь тэрмін пражывання!» — напісала Цапкала.

У лісце на імя генпракурора Андрэя Шведа яна запатрабавала выказаць афіцыйную пазіцыю з нагоды незаконнага продажу кватэры, у якой прапісаныя непаўналетнія дзеці Веранікі і Валерыя.

Трохпакаёвую кватэру Цапкалаў на вуліцы Чарнышэўскага выстаўлялі на аўкцыён два разы. У лютым ахвотных яе купіць не знайшлося, а для паўторнага аўкцыёну пачатковая цана ў 358 442,2 рубля была зніжаная на 71 тысячу. У выніку кватэру прадалі за амаль 400 тысяч рублёў — даражэй за тую суму, якая раней нібыта адпуджвала.

Чытайце таксама:

Кватэру Цапкалаў купілі за амаль 400 тысяч рублёў

На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
0
усё дзеля прапаганды /адказаць/
12.04.2024
Дом43, басков набыў. Яму губляць няма чаго. П грошы дык зусім не яго.
0
политзек/адказаць/
12.04.2024
можно как угодно относиться к Цепкалам, но в этом вопросе они абсолютно ПРАВЫ...
и выселение должно быть безусловным, никаких возвратов заплаченных денег. и не смотря ни на каких прописанных к тому времени людей/детей/инвалидов/кошек/собак... 
даже если она будет перепродана, хоть 10 раз, конечные покупатели должны быть выселены..
никаких компромиссов быть не может.. никаких слез/соплей что "не знали".
ТОЛЬКО ТАК!!!
а все "пострадавшие" должны подавать в суд на чиновников в частном порядке.. даже не к власти, тем более когда она сменится.
1
Жора/адказаць/
12.04.2024
Пракурор, канечне, законнасць набыцця кватэры Цапкаламі сумнеўная. Што такое кіраўнік ПВТ? Гэта пастаўлены Лукашэнкам "сматрачы" над "яйкагаловымі".
Які сам нічога не ўмее, толькі як браць % ад грошай, заробленых айцішнікамі.
І на гэты % сядзіць у офісе, дзме шчокі, дык вырашае, каго ўзяць у ПВТ, а каго не ўзяць.
Жыве бязбедна на айцішным карку.
Лука задаволены, сматрачы задаволены, айцішнікі плацяць, бо % невялікі і плацяжы ў ФСАН скасцілі... такі бананавы картэль, пакуль бананы раслі добра, усе былі задаволеныя.
Але прычым тут законнасць? Лука- незаконны пасля 1996 года. Адпаведна, і ўсе ягоныя сматрачыя з іх ПВТ - таксама.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031