Знайсці
10.04.2024 / 15:426ŁacБел

Вікторыя Азаранка: Калі мне было 13 гадоў, я ўдарылася аб узнагароду — здарыўся пералом, нават косткі тырчалі

Беларуская тэнісістка распавяла, чаму імкнецца хутчэй аддаць узнагароды адразу пасля ўручэння, піша «Трыбуна».

Вікторыя Азаранка. AP Photo/Asanka Brendon Ratnayake

«Я іх вельмі люблю выйграваць, але як толькі з імі сфоткалася, адразу стараюся хутчэй аддаць, каб мне пазней прывезлі. Часта пытаюцца: «Ці не хочаце адразу забраць з сабой?» — «Не, не хачу».

Калі мне было 13 гадоў, я выйграла турнір у Італіі, і мы вярталіся назад з кубкам у машыне. У адзін момант пры рэзкім тармажэнні я стукнулася аб узнагароду (там былі вострыя часткі) і атрымала траўму.

Спачатку думалі, што проста драпіна, а потым аказаўся пералом. Такі моцны, што нават косткі тырчалі.

Дык я ж яшчэ да доктара не хацела ехаць: баялася ўколаў і саміх дактароў. Мама паабяцала, што ніхто нічога рабіць не будзе, толькі паглядзяць.

Але калі ў бальніцы ўбачылі маю руку — адразу з парога павезлі на аперацыйны стол. Я яшчэ на маму пакрыўдзілася, маўляў, ты мяне падманула! Абяцала ж, што толькі паглядзяць. Да гэтага часу цяпер гэта ўспамінаем. Мне наклалі каля 12 швоў.

Неўзабаве пасля гэтага давялося ехаць на турнір, а рука распухлая. Адзіночку прайграла без шанцаў, але ўмудрыліся з Воляй Гаварцовай выйграць пару. Я гуляла толькі справа.

Калі швы, нарэшце, знялі, прыйшлося ўсе ўдары злева ўспамінаць з нуля. Было страшна, што швы разыдуцца. Шнар так і застаўся», — сказала Азаранка.

Чытайце таксама:

Сабаленку і Азаранку ўсё ж дапусцяць да Алімпіяды

Беларуская тэнісная федэрацыя налічыла шкоду ад санкцый — мільён еўра

Чвэрцьфінал на тэнісным турніры ў Каліфорніі паміж другой і шостай ракеткамі свету спынілі з-за нашэсця пчол

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
0
1
Моўны патруль супраць манкуртаў з н.н. /адказаць/
10.04.2024
[Рэд. выдалена]
11.04.2024
Žvir, здароў, лукашыст. Лацінка цябе не схавае.
11.04.2024
Ага, zdaroū, chto b ty ni bylo.

Ja nie z vašaha statku, ja samotny indyvidum, sam pa sabie, alie ja nie lukašyst. Hodzie vam užo pliavuzhac` na mianie, spynieciesia ūrešcie.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031