Знайсці
09.04.2024 / 15:174РусŁacБел

Эканаміст Крук: Да 90% беларускага экспарту завязана на Расіі

Пры гэтым улады прызнаюць, што ў апошні год беларускія трактары і халадзільнікі сталі менш запатрабаваныя ў Расіі.

Эканаміст Дзмітрый Крук з інстытута BEROC на Форуме беларускіх прадпрымальнікаў у Вільні прадставіў лічбы таго, наколькі беларуская эканоміка цяпер залежыць ад Расіі. Па яго даных, цяпер да 90% беларускага экспарту завязана на Расіі — да 70% экспарту ідзе проста ў Расію, а 20-25% экспарту выкарыстоўвае лагістычныя магчымасці Расіі. У той жа час Расія атрымлівае каля 55% імпарту з Беларусі. 

«Татальнае пагаршэнне магчымасці развівацца і рост залежнасці ад Расіі з вялікай да поўнай», — так Крук характарызуе цяперашні стан беларускай эканомікі. І канстатуе, што беларуская эканоміка цяпер паглынаецца расійскай.

Цікава, што сёння Лукашэнка на нарадзе прызнаўся, што беларускія вытворцы страчваюць пазіцыі ў Расіі па традыцыйных таварах.

 «Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ можна патлумачыць. Але чаму па якасці? Экспарт беларускіх трактароў у 2023 годзе скараціўся на 18 працэнтаў. Доля нашых трактароў у расійскім імпарце знізілася да мінімальных за апошняе дзесяцігоддзе 10,5 працэнта, грузавых аўтамабіляў — да 6 працэнтаў», — прывёў даныя Лукашэнка. 

Тыя ж пагрозлівыя тэндэнцыі, паводле слоў палітыка, складаюцца і на «Атланце». Абʼёмы экспарту халадзільнікаў і маразільнікаў, яшчэ ўчора запатрабаваных, скараціліся амаль у два разы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане

Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
90% прадукцыі за якую Расія ні халеры не плоціць/адказаць/
09.04.2024
Ларчык адкрываўся дужэ проста, Расія і ніякіх крэдытаў ні давала (грошы папросту не выходзілі з цэнтрабанка РФ а папросту з аднаго карэспадэскага рахунка залічваліся на іншы). Вось, давайце ўспомнім алгебру, як літр малака (беларускай вытворчасьці) у Беларусі каштуе даражэй чым у Расеі? Рынкавай эканомікі ж няма (гэта Coca-Cola можа дазволіць сабе прамоцыі і дэмпінг так як адказвае толькі перад сваімі акцыянерамі), пытаньне дзе розніцца коштаў? А яна асядаае ў прыкарытнікаў, якія дзеляцца з тымі што іх крышуе (калі дзесьці нестае ў кагосьці ў кішэні прыбывае). І мы бачым потым неадпаведнай заробку ў беларускіх аграчыноўнікаў. Ну каму падабаецца чарка і шкварка і батрачыць на ўсходняга недасуседа-акупанта, то хай сам бярэ свае манаткі - і ўдоль па піцерскай.
2
японское качество/адказаць/
09.04.2024
И не глядя на все старания лукашенко, по повышению качества белорусского экспорта, к японским стандартам и японскому качеству, белорусский экспорт проигрывает конкуренцию, на российском рынке, российским товарам, китайским товарам и всем другим товарам.
1
Пляваць /адказаць/
09.04.2024
Выдатна, заваліцца разам з оркамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031