Знайсці
08.04.2024 / 22:303РусŁacБел

Жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 8 красавіка да 10 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велічыняў (4000 рублёў) асудзілі 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Яго абвінавацілі адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — «здрада дзяржаве», «заклік да санкцыяў» і «ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі», піша «Вясна».

Іван Сухамераў

Сухамерава абвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўступіў у Bypol, хацеў стаць ваяром Палка Кастуся Каліноўскага і данаціў УСУ. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме з 15 лютага, таму падрабязнасці абвінавачання вядомыя толькі з паведамлення праўладнай «Гомельскай праўды». Прысуд вынес Сяргей Багінскі.

Івана Сухамерава прызналі вінаватым паводле наступных артыкулаў КК:

  • ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • ч. 1 і 2 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім);
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 2 арт. 290-5 (арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі).

Як піша «Гомельская праўда», па версіі абвінавачвання, Іван Сухамераў размяшчаў негатыўныя публікацыі ў дачыненні да Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы, якія заклікаюць міжнародныя арганізацыі да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа нібыта ўступіў у склад Bypol, хацеў стаць ваяром Палка Кастуся Каліноўскага і данаціў УСУ.

Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года — тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

@nashanivanews Былы участковы ехаў на дзень народзінаў мамы — яму пагражае да 6 гадоў турмы #мама#деньрождения#беларусь#пограничники#граница#минск#таможня#арест#пабеларуску#милициябеларуси#участковый♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Хлопца з Петрыкава будуць судзіць па дванаццаці палітычных артыкулах. Магчыма, ён нядаўна вярнуўся з-за мяжы

У Гомелі хлопца будуць судзіць адразу па дзесяці цяжкіх палітычных артыкулах

У Беларусі +10 новых палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
34
15
Во малайчына!!!/адказаць/
08.04.2024
Даўно пара ня лынды біць па Эўропках а капусту зарабляць для Качанавай. Колінька цібе таблеткі з дустам перадаваць будзіт з Кітаю. І ваапшчэ, як гаварыў ні помню хто... Рэспубліка ента я® Любімую Ўладу ні ад'ядуць©
12
Паша/адказаць/
09.04.2024
Поделом
0
Чалавек з вялікай літары/адказаць/
09.04.2024
Мяркуючы па пералічаных абвінавачваннях з боку лукашыстаў - калабарантаў Масквы, Іван Сухамераў вельмі прыстойны чалавек, патрыёт Беларусі, гатовы змагацца з расейскімі акупантамі. Чалавек з вялікай літары. Шкада, што трапіў у палон.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031