Знайсці
08.04.2024 / 16:095РусŁacБел

У цэнтры Мінска восем іншаземцаў выскачылі з акна чацвёртага паверха

Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 красавіка. У кватэры на чацвёртым паверсе дома на вуліцы Раманаўская Слабада сабраліся 14 маладых хлопцаў, меркавана з Індыі. У нейкі момант восем хлопцаў выскачылі з акна, даведалася «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Прычыны такога ўчынку пакуль невядомыя, але ў крыніцы партала ёсць дзве версіі.

«Першая: ім нібыта нейкі пакістанец пагражаў пісталетам. Потым казалі, што, магчыма, ён быў з нажом. Міліцыю выклікалі самі гэтыя хлопцы. І потым восем чалавек скокнулі, а шасцёра засталіся — пабаяліся. Другая: раніцай ужо з'явілася інфармацыя, што быў гэта міліцэйскі рэйд. А яны без дакументаў, вось і паскакалі».

Чацвёра з тых, хто скокнуў, былі шпіталізаваныя з рознымі траўмамі, адзін з хлопцаў знаходзіцца ў цяжкім стане.

@nashaniva Дзіўная справа: 8 іншаземцаў выскачылі з акна ў цэнтры Мінска #минсксейчас#иностранцы#беларусьновости#новостибеларуси#студенты#облава#милициябеларуси#милиция#общежитие♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Чытайце таксама:

«Пайшоў з заняткаў пісаць тлумачальную». Загінуў яшчэ адзін студэнт — меркавана, гэта самагубства

«Пасля такіх навінаў ва ўсіх быў шок». З пачатку года трое студэнтаў БДУІР скончылі жыццё самагубствам

У Магілёве з акна дзясятага паверха выпала жанчына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
39
Ха-ха
8
Ого
17
Сумна
26
Абуральна
8
1
Вольга/адказаць/
08.04.2024
ром, звіздзіце колькі заўгодна пра Еўропу, гэбня ганебная. А сапраўдная азія - гэта вы, недапацукі і недалюдзі, якія ліжуць вусатаму.  
0
казик/адказаць/
09.04.2024
даунейшы здымак са станцыи метро Кастычницкая у час тэракту
0
Как так? /адказаць/
10.04.2024
Что-то не понравилось в стране для жизни? Так, что аж из окна повыпрыгивали?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера