Знайсці
08.04.2024 / 09:07РусŁacБел

У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

У італьянскім горадзе Пескʼера-дэль-Гарда, правінцыя Верона, на стаянцы для грузавікоў знайшлі цела 54-гадовага вадзіцеля з Беларусі. Ён знаходзіўся побач са сваім аўтамабілем. Здарэнне адбылося 30 сакавіка. 

Верагодна, смерць была натуральнай, паколькі першасны агляд не выявіў нічога падазронага. Аднак прызначана ўскрыццё, каб развеяць сумневы.

Паліцыя апытала вадзіцеляў, якія былі на месцы.

@nashaniva Загадкавыя смерці беларусаў у Італіі і Польшчы #загадка#беларускаямова#белорусывпольше#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#дальнобойщики#дальнобой♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Чытайце таксама:

Другое за дзень ДТЗ з маршруткай: у аварыі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

На Кальварыйскай маршрутка паехала на чырвонае і падбіла тры аўто ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера