Знайсці
06.04.2024 / 14:341РусŁacБел

У Беларусі па палітычных матывах пераследуюць як мінімум двух грамадзян Узбекістана і аднаго грамадзяніна Казахстана

Так, у «спісе экстрэмістаў» значыцца асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» 62-гадовы грамадзянін Узбекістана Ільдар Таўхітаў.

Па стане на жнівень 2023 года было пазначана, што ён адбывае пакаранне, піша «Вясна».

За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2022 годзе асудзілі грамадзяніна Узбекістана Віктара Новіка з жонкай Вольгай. Суд Ленінскага раёна прызнаў іх вінаватымі ў «актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У наваполацкай калоніі № 1 адбывае тэрмін жыхар Петрыкава, які мае грамадзянства Казахстана, Віталь Скударнаў. 11 лютага 2022 года яго асудзілі ў Гомелі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «абразу прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі». Тэрмін таксама невядомы.

@nashanivanews Памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ў 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях #беларусь#ляховичи#майор#милиция#милициябеларусь#молодой#милиционер#новостибеларуси#беларусьновости#пабеларуску#протесты2020♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі былога палітвязня, закідаюць здраду дзяржаве

Прапаведніка Мельянца арыштавалі яшчэ на 12 сутак 

Беларус сядзеў на «хіміі», а яго асудзілі на 15 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
06.04.2024
Бакиева?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031