Знайсці
05.04.2024 / 21:287РусŁacБел

Дэпутатка Лянчэўская: Мы не феміністкі

Дэпутатка Марына Лянчэўская паразважала пра беларускіх жанчын. І папракнула тых, хто ў белым выходзіў на пратэсты.

Марына Лянчэўская ўзначальвае пастаянную камісію па заканадаўстве ў Палаце прадстаўнікоў. Скрын відэа БелТА

«Заўсёды кажу: мы не феміністкі, беларускія жанчыны. Мы імі не былі і не будзем у сілу сваёй ментальнасці. Але мы эмансіпаваныя. І мы сёння, жанчыны, можам усё. Можам працаваць з ранку да вечара, вяртаемся дадому, выхоўваем дзяцей», — сказала яна ў інтэрв'ю БелТА.

А ў прыклад прывяла Наталлю Качанаву, якая займае высокі пост (старшыня Савета рэспублікі) і выхавала дзвюх дачок.

Лянчэўская паўтарыла адзін з любімых тэзісаў прапаганды пра «Лукашэнку — жаночага прэзідэнта» і згадала жнівень 2020 года.

«Таксама тады зрабілі стаўку на жанчын, якія выходзілі ў белых адзеннях, з кветкамі, нібыта пазітыўная настроеныя, але насамрэч гэта быў натоўп, які крычыць. На мой погляд, непрыстойным чынам сябе вялі. Мы ў адказ арганізавалі форум у верасні», — выказалася яна і дадала, што Лукашэнка на той форум нібыта прыехаў нечакана.

Чытайце таксама:

У Палаце прадстаўнікоў стварылі ажно 14 камісій

Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

Колькі зарабляюць Васілевіч, Давыдзька, Ананіч, Марзалюк?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
05.04.2024
А феминисток держат в тюрьмах и выживают из страны. Это ж как боятся, а?
0
Галя з Камароўкі/адказаць/
06.04.2024
Типок Вагнерок, Дык хоць адзін з тых зэкаў на яе пазарыўся? Дай глянуць на гэтага галоднага
0
Твар рэпрэсіяў/адказаць/
06.04.2024
Лянчэўская - твар, які шмат прапагандаваў змены ў крымінальны кодэкс пра пасіленне адказнасці за так званы "экстрэмізм", а таксама ўвядзенне смяротнага пакарання за дзяржздраду і пашырэнне ўжывання гэтага тэрміна для прыцягнення да адказнасці і застрашвання большага кола людзей. Адзін з твараў рэпрэсіўнага механізму хунты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031