Знайсці
05.04.2024 / 18:5813РусŁacБел

Беларускія марксісты стварылі трынаццаць рэгіянальных ячэек

Арганізацыйны камітэт па стварэнні ў Беларусі левай дэмакратычнай партыі марксісцкай скіраванасці 4 красавіка «зацвердзіў стварэнне яшчэ трынаццаці рэгіянальных аддзяленняў аргкамітэта», піша «Позірк».

Карл Маркс. Ілюстрацыйнае фота

Паводле паведамлення ў фэйсбуку аднаго з сустаршыняў аргкамітэта Сяргея Вазняка, за аснову прынятыя праекты дакументаў аргкамітэта, звязаных з фінансавым забеспячэннем яго дзейнасці. Чакаецца, што «асновай фінансавання будуць уступныя ўнёскі грамадзян, якія далучаюцца да працы аргкамітэта, і добраахвотныя ахвяраванні».

Праекты накіраваныя на трохтыднёвае абмеркаванне ў рэгіянальныя аддзяленні аргкамітэта. Прыняць іх плануецца ў канцы красавіка, паведаміў Вазняк. Да пачатку траўня аргкамітэт збіраецца падрыхтаваць праект праграмы новай партыі, пасля чаго «пачнецца яе публічнае абмеркаванне».

«Праца ідзе крок за крокам, — напісаў палітык. — Выкарыстоўваем тыя легальныя магчымасці, якія дае новая рэдакцыя закона «Аб палітычных партыях»… Сёе-тое важнае ўжо зроблена».

Аргкамітэт перакананы, што Беларусі «патрэбная левая дэмакратычная партыя, якая стаіць на ідэйнай платформе марксізму». Паводле інфармацыі крыніц «Позірка», у адным з раздзелаў праграмы распрацоўшчыкі «паспрабуюць выкласці свой погляд на марксісцкую тэорыю ў кантэксце сучаснага свету і сучаснай Беларусі».

9 снежня 2023 года паведамлялася, што ў Мінску сфарміраваны аргкамітэт па стварэнні левай дэмакратычнай партыі, базавай ідэалогіяй якой будзе марксізм.

Аргкамітэт узначалілі тры палітыкі: Сяргей Калякін — былы лідар ліквідаванай 29 верасня Вярхоўным судом Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Сяргей Вазняк — экс-сябра ЦК «Справядлівага свету», і Аляксандр Бухвостаў — былы старшыня ліквідаванай 2 жніўня 2004 года Беларускай партыі працы.

Члены ліквідаванага «Справядлівага свету» мелі намер стварыць новы палітычны рух, які будзе адстойваць «дэмакратычны і сацыялістычны шлях развіцця дзяржавы і грамадства».

Чытайце таксама:

Аргкамітэт марксісцкай партыі абвясціў пра стварэнне ячэек у Мінску

«Калі палітыка пытаюць, агент ты ці не агент, я не ведаю, што ён мусіць адказваць». Сяргей Вазняк патлумачыў, для чаго ім з Калякіным партыя

«Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў»

Бухвостаў, Вазняк і Калякін паспрабуюць стварыць новую партыю на базе марксізму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
06.04.2024
Правдоруб 54, это блаженный.
0
Бацька Мінтай/адказаць/
06.04.2024
Навошта марксісцкая партыя? Яна ж у лукашыстаў ё - КПБ. 
0
Ленинец/адказаць/
06.04.2024
Товарищи снова хотят строить коммунизм по Марксу, по Ленину? Снова "диктатура пролеариата"? Хватит, проходили. В топку истории коммунистов-утопистов-марксистов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031