Знайсці
05.04.2024 / 16:5517РусŁacБел

Халезін пра 2020: «Перамовы пра гарантыі бяспекі Лукашэнку ішлі, але ён нават не падняў трубку, калі пазваніла Меркель»

У вялікай размове з «Нашай Нівай» Мікалай Халезін расказаў, што ў 2020-м краіны Азіі і Лацінскай Амерыкі былі гатовыя прыняць Лукашэнку ў выпадку яго сыходу з пасады.

«Наша Ніва»: Вы нядаўна расказвалі, як у 2020-м спрабавалі весці перамовы з Лукашэнкам. «Мы прапаноўвалі варыянт адлёту. Быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Нават яго дзеці былі за гэта». Можаце расказаць больш?

Мікалай Халезін: Гэта не зусім так выглядала. Мы ў прамым кантакце не былі, і не было ў гэтым неабходнасці. Гэта не тычылася апазіцыйных структур — хутчэй, камунікавалі з нашымі замежнымі партнёрамі. І тады была такая ідэя. Бяспеку гарантавала б краіна, якая прымае.

Перамовы шлі, але наш кліент быў у такім істэрычным стане, што нават не падняў трубку, калі пазваніла Ангела Меркель, якая павінна была весці перамовы. Пасля нам патлумачылі, што ён з жанчынай і не мог весці перамовы, не ў яго характары, не ў яго псіхічным стане. Адзіны, хто мог бы быць — хтосьці з кіраўнікоў дзяржаў, хто ў свой час развязваў вайну ці вёў баявыя дзеянні. Мог быць, напэўна, Джордж Буш-малодшы, брытанскі прэм’ер Тоні Блэр (і ён быў гатовы да перамоў).

Усё гэта было па-за сістэмай прамога кантакту з Лукашэнкам, таму што ён на гэты кантакт так і не пайшоў.

«НН»: То-бок быў кантакт з яго атачэннем?

МХ: Так, гэта былі сігналы, якія пасылаліся. Калі табе тэлефануе кіраўніца Германіі, то ты павінен разумець, пра што будзе размова, асабліва на піку канфрантацыі. І яго дзеці яшчэ да выбараў казалі — гэта ўжо з іншых крыніц гісторыя, — што, можа быць, трэба нешта прыдумаць, каб захаваць свае актывы. Ён на гэта не пайшоў, увайшоўшы ў такое псіхалагічнае піке, з якога не выбраўся.

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў яго падтрымку 16 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«НН»: Гэты план прапаноўвалі заходнія палітыкі?

МХ: Скажам так, на той момант ніякага апазіцыйнага блоку не існавала. Існавалі штабы, гэтыя штабы не мелі міжнароднай падтрымкі, бо яны не развівалі міжнародны кірунак. Таму давялося ўзяць гэтую адказнасць групе, якая актыўна працавала на працягу многіх гадоў з заходнімі палітыкамі. 

«НН»: А якія краіны ў гэтым плане былі б гатовыя яго прыняць? Эміраты?

МХ: Так, ёсць цэлы шэраг краін, якія могуць гэта рабіць. У асноўным гэта тычыцца Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

Халезін пра Tut.by: Гэта быў не феномен, а прадукт канфармізму

«Калі я для яго агент, чаму я павінны яго паважаць?» Халезін пра Пазняка

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнту сацыяльнай дапамогі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9
1
Даведнік/адказаць/
05.04.2024

У 2008 годзе ілальянскі ўрад прапанаваў Лу гарантыі бясьпекі пры ягоным 
пераездзе  ў Італію
У 2009-м  Лу агучыў гэты факт
ььььььььььььььььььььььььььььь
Але дыктатар "западнікам"  не верыў  і не паверыць
0
Невывучаныя ўрокі 2020га/адказаць/
06.04.2024
Ясь, невероятные ў 2020м любога мужчыну, які кідаў хаця б камень у бок мянтоў, абзывалі правакатарам, фоткалі, і здавалі мянтам. Ва ўсіх чатах банілі тых, хто пісаў, што трэба хаця б колы аўтазакам пракладваць, каб яны не маглі даехаць да Акрэсціна. . Невероятные здымалі на відэа ўсе перамяшчэнні калон сваіх жа людзей ва дварах і выкладалі ў чаты. Пасля чаго адразу пачынаўся хапун. Што было б па іншаму ў 2020 годзе? Невероятные проста здалі ь мянтам тую тысячу, пра якую вы кажаце
06.04.2024
Жора, Мне вот интересно за что этим прохвостам Халезин-Коляда британская корона дала по ордену? За какие такие заслуги и перед кем? Уж точно не перед Беларусью. Тогда перед кем? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031