Знайсці
05.04.2024 / 22:4313РусŁacБел

Украіна зможа атакаваць Урал і Запаляр'е. Дроны ўжо на падыходзе

Украіна ўжо сёлета зможа выкарыстоўваць дроны з далёкасцю палётаў у 2000 кіламетраў і больш. Да канца года дзесяць вытворцаў паставяць украінскай арміі дроны з дальнабойнасцю да 2500 кіламетраў, паведамляе Bild са спасылкай на крыніцу. Новыя мадыфікацыі беспілотнікаў дазволяць вырашыць праблему недахопу дальнабойных ракет.

Інфаграфіка: Bild

Нядаўна УСУ ўжо атакавалі цэлі ў Татарстане, якія знаходзяцца на адлегласці 1300 кіламетраў ад лініі фронту. Для адной з гэтых атак выкарыстоўваўся ўкраінскі дрон UJ-22. Ягоная стандартная дальнабойнасць складае 800 кіламетраў, аднак новая мадыфікацыя беспілотніка дазволіла атакаваць цэлі на значна большай аддаленасці ад фронту.

Кіеўскае КБ «Прамень» ужо распрацавала беспілотнік «Сокал-3000» з далёкасцю да 3300 кіламетраў. Новыя дроны будуць здольныя атакаваць цэлі ў Мурманскай вобласці, дзе знаходзіцца аэрадром Аленья — там базуюцца стратэгічныя бамбавікі, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў.

На думку экспертаў, прымяненне новых дронаў дапаможа кампенсаваць дэфіцыт ракет сярэдняй і вялікай далёкасці.

Чытайце таксама:

Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі расійскія гарады з аэрадромамі

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

«Прачніцеся, ніхто вас не абароніць». Кіраўнік Татарстана не верыць у магчымасці расійскай СПА

Украінская разведка рыхтуе новую атаку на Крымскі мост

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
3
Бобр /адказаць/
06.04.2024
Какая то провокационная карта. Рисовали бы дуги в восточную сторону. А так в окружности описана и вся западная Европа. Совпадение?)
06.04.2024
Бобр ,про проекцию Меркатора что то слышали?
0
Лесавічок/адказаць/
06.04.2024
Вось якія малойцы тыя ўкраінцы, ім ракетаў не далі, дык яны замест таго, каб жаліцца, сваё зрабілі наўзамен, і ад оркаў вызваляць усю Эўропу ажно да Ўрала, а калі добра пойдзе, то можа згоняць рашысцкія орды ў Ціхі акіян ✊
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031